Жыхар аграгарадка "замініраваў" свой населены пункт, а пасля — асобна школу. 21.by

Жыхар аграгарадка "замініраваў" свой населены пункт, а пасля — асобна школу

22.03.2019 20:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


uvd-mo.gov.by

У Барысаўскім раёне жыхар аграгарадка Лошніца "замініраваў" свой населены пункт. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў другой палове дня 22 сакавіка. Тэлефанаванне пра "замініраванне" было ў аператыўна-дзяжурную службу барысаўскай міліцыі. У Лошніцу толькі паслалі следча-аператыўную групу, як паступіла новае тэлефанаванне. На гэты раз той жа мужчына заявіў пра "мініраванне" Лошніцкай сярэдняй школы.

Тэрмінова ў Лошніцу прыбылі ўсе аператыўныя службы, міліцыя ачапіла будынак школы, з якога эвакуявалі 120 чалавек. Ніякіх выбуховых прыстасаванняў там не знайшлі. Адначасова была высветленая асоба "тэлефоннага тэрарыста". Ім аказаўся беспрацоўны мясцовы жыхар. 38-гадовы мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і не змог патлумачыць міліцыянерам свае дзеянні.

Пакуль яшчэ праводзіцца праверка, таму невядома, якое пакаранне пагражае жыхару аграгарадка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd-mo.gov.by У Барысаўскім раёне жыхар аграгарадка Лошніца "замініраваў" свой населены пункт. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика