Диспетчер ЖКХ Надежда Бородулько к профессиональному празднику награждена нагрудным знаком «Почётный работник жилищно-коммунального хозяйства». 21.by

Диспетчер ЖКХ Надежда Бородулько к профессиональному празднику награждена нагрудным знаком «Почётный работник жилищно-коммунального хозяйства»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

“Дыспетчарская ЖКГ, слухаю вас”

Цяжка злічыць, колькі разоў за дзень прамаўляе гэтую фразу Н.Л.Барадулька – тэлефон дыспетчарскай службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі заўсёды “гарачы”.
– Цяпер яшчэ “кветачкі”, – сцвярджае Надзея Леанідаўна. – Цяжэй прыходзіцца ў пачатку ацяпляльнага сезона. У адных батарэі халодныя, у другіх труба пацякла, у трэціх вада недастаткова награваецца… Да таго ж нізкі напор вады з крана, трэба лямпачку замяніць у пад’ездзе, забіта каналізацыя – брыгадам толькі паспявай паварочвацца, каб выканаць усе заяўкі. Диспетчер ЖКХ Надежда Бородулько к профессиональному празднику награждена нагрудным знаком «Почётный работник жилищно-коммунального хозяйства»

Дыспетчар павінен не толькі адказаць на званок, але і прыняць меры да ўхілення праблемы. Пры экстраннай сітуацыі на месца неадкладна накіроўваюцца рамонтнікі, у іншых выпадках заяўка бярэцца “на аловак” майстрамі ЖКГ. Бываюць і паўторныя тэлефанаванні, ды і заяўнікі паводзяць сябе не заўсёды карэктна.
– Часам выслухоўваю, што людзі думаюць пра ўсю сістэму ЖКГ, – усміхаецца Надзея Леанідаўна. – Між іншым, разумею, што калі здараецца аварыя, то чалавек на нервах.
У камунгасе ўраджэнка Вялікіх Долец працуе вось ужо 30 гадоў. Доўгі час была спецыялістам па кадрах, авалодала таксама прафесіямі кантралёра, адміністратара гасцініцы. У дыспетчарскую ж, куды, як у аператыўны штаб, сцякаецца ўся інфармацыя, прыйшла ў лістападзе 2017-га. Немалы вопыт, разуменне спецыфікі, тэхналагічных і вытворчых працэсаў дапамагаюць жанчыне ў любой сітуацыі захоўваць “халодную галаву”, правільна ацэньваць абстаноўку і хутка прымаць рашэнні.
Дыспетчар на пасту традыцыйна з 8 да 17 гадзін. Па начах жа і ў выхадныя дні заяўкі прымаюць вартаўнікі, заўсёды ёсць тут і дзяжурныя. У выпадку здарэнняў усе яны трымаюць сувязь з Н.Л.Барадулька, а тая выклікае работнікаў на аб’ект.
Не сакрэт, што далёка не ўсе тэлефанаванні, што паступаюць у дыспетчарскую ЖКГ, датычацца камунальнай тэмы. Задача спецыяліста – падказаць патрэбны тэлефон ці самому перанакіраваць заяўку ў адпаведную арганізацыю. А яшчэ трэба аформіць пуцёўкі, прывесці ў парадак іншую дакументацыю. Да таго ж, па словах калег, Надзея Леанідаўна з’яўляецца душой калектыву, без яе ўдзелу не абыходзіцца амаль ніводнае мерапрыемства, што ладзіцца на прадпрыемстве ці ў раёне: і ў абаяльнага коціка на навагодняе прадстаўленне пераўвасобіцца, і на спартыўную пляцоўку выйдзе.
Такі падыход да справы не застаецца незаўважаным. У скарбонцы прафесійных дасягненняў жанчыны нямала ўзнагарод рознага ўзроўню. Сёлета ж, напярэдадні прафесійнага свята, Н.Л.Барадулька атрымала нагрудны знак “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.
– У вольны час займаюся пакаёвымі кветкамі, вырошчваю іх не толькі дома, але і ў кабінетах роднага прадпрыемства, – расказвае Надзея Леанідаўна. – Люблю таксама вязаць, спрабую сябе ў рукадзеллі – рэчы з падручных матэрыялаў не толькі ўпрыгожваюць мой дом, але і служаць добрым падарункам для блізкіх, сяброў.
– Вы шчаслівая жанчына?
– Канечне. У мяне выдатная сям’я: муж, з якім працуем у адной арганізацыі, двое дзяцей і маленькі ўнучак. Наогул я па жыцці чалавек вясёлы, ва ўсім бачу дабрыню, пазітыў – гэта мне і ў рабоце дапамагае.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Дыспетчарская ЖКГ, слухаю вас” Цяжка злічыць, колькі разоў за дзень прамаўляе гэтую фразу Н.Л.Барадулька – тэлефон дыспетчарскай службы жыллёва-камунальнай...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика