Выставка собак охотничьих пород прошла в Шумилино. 21.by

Выставка собак охотничьих пород прошла в Шумилино

25.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выстава сабак

У Шуміліне прайшла міжраённая выстава сабак паляўнічых парод, у якой удзельнічалі паляўнічыя з Шумілінскага, Віцебскага і Полацкага раёнаў. На выставу прыехала амаль 50 уладальнікаў  розных парод паляўнічых сабак. Пераважалі заходне-сібірскія лайкі і рускія ганчакі, таксама былі біглі і эстонскія ганчакі.
Для ацэнкі прадстаўленых сабак былі запрошаны эксперты-кінолагі высокай кваліфікацыі з абласной арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У іх ліку эксперт рэспубліканскай катэгорыі Сяргей Заікін, эксперты 1-й і 2-й катэгорыі Міхаіл і Уладзімір Ратамскія.
Падобныя выставы сабак, якія праводзяцца паляўнічымі арганізацыямі, маюць вялікае значэнне для захавання і папаўнення асноўнага племяннога фонду. На паляўнічай выставе сабака атрымлівае ацэнку за пароду і экстэр’ер, эксперты-кінолагі вызначаюць не толькі пароду сабакі, але і яе фізічны стан і здольнасці да доўгіх фізічных нагрузак, ступень прыстасаванасці арганізма згодна з пародай для паляўнічага выкарыстання…
“У нашым раёне паляўнічыя трымаюць больш за 200 паляўнічых сабак, прычым высокапародзістых, – дзеліцца дырэктар  Шумілінскай раённай арганізацыйнай структуры  БТПР Аляксандр Усаў. – І для таго, каб падтрымаць гаспадароў сабак наша арганізацыя пачала праводзіць выставы”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава сабак У Шуміліне прайшла міжраённая выстава сабак паляўнічых парод, у якой удзельнічалі паляўнічыя з Шумілінскага, Віцебскага і Полацкага раёнаў. На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика