В эстафете примут участие 450 факелоносцев. 21.by

В эстафете примут участие 450 факелоносцев

09.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Эстафета прынята!
У сталічным Парку віртуальнай рэальнасці TELEPORT VR прайшла ўрачыстая цырымонія прэзентацыі эстафеты агню  “Полымя міру” II Еўрапейскіх гульняў, уключаючы факел, маршрут эстафеты, форму факеланосцаў.
Факел, распрацаваны дызайнерам фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года”  Юліяй Брайчук у супрацоўніцтве са спецыялістамі завода-вытворцы – ААТ  “Навагрудскі завод газавай апаратуры”, – з’яўляецца працягам агульнай канцэпцыі брэнда II Еўрапейскіх гульняў, які натхняе марай, тоіць у сабе загадкі прыроды краіны, напаўняе энергіяй квітнеючы з кожным годам горад. Алімпійскія ідэалы і вобраз полымя на беларускай зямлі ўвасабляюцца ў зіхатлівай папараць-кветцы.
Факел, корпус якога выраблены з нержавеючай сталі, важыць крыху больш за 1,7 кг, яго вышыня 81 см. Вага і цэнтр цяжару спецыяльна падабраныя для максімальна зручнага выкарыстання падчас бегу. Прадугледжана магчымасць мацавання да веласіпеда і інваліднай каляскі.
Для прэзентацыі факела эстафеты агню  “Полымя міру” былі запрошаныя вядомыя беларусы, дзеячы спорту, культуры і мастацтва.
Згодна з агульнасусветным стандартам правядзення падобных эстафет, працягласць гарэння факела складае каля 15 хвілін, што з’яўляецца дастатковым для таго, каб людзі, якія прымаюць удзел у эстафеце, змаглі пераадолець сваю дыстанцыю.
Маршрут эстафеты  “Полымя міру” стартуе 3 мая ў Рыме (Італія). Роўна праз 50 дзён (21 чэрвеня) шлях эстафеты завершыцца ўрачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню на цэнтральнай арэне II Еўрапейскіх гульняў –  Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама”. Агонь Гульняў пабывае ў 55 населеных пунктах на тэрыторыі 8 краін (Італія, Славакія, Славенія, Венгрыя, Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Беларусь). Працягласць маршруту складзе 7700 км.
У эстафеце прымуць удзел 450 факеланосцаў, 100 валанцёраў і 10 захавальнікаў агню. Полымя II Еўрапейскіх гульняў падымецца на вышэйшую кропку Еўропы – гару Манблан, наведае славутасці краін па шляху руху эстафеты, а 12 мая прыбудзе ў Беларусь, дзе зможа пабываць ва ўсіх кутках нашай краіны: пройдзе сцежкамі Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, праплыве па Аўгустоўскім канале, наведае сядзібы Т. Касцюшкі і М.К. Агінскага, замкі ў Міры і Навагрудку, спусціцца ў солевыя шахты ААТ  “Беларуськалій”.
На цырымоніі таксама прадстаўлена форма ўдзельнікаў эстафеты агню  “Полымя міру”, распрацаваная беларускім дызайнерам Юліяй Латушкінай, якая мае вопыт паспяховага супрацоўніцтва з найбуйнейшымі спартыўнымі праектамі ў нашай краіне. Традыцыйна выкананая ў светлых колерах форма сімвалізуе свет і чысціню намераў, што адпавядае ідэалам алімпійскага руху.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эстафета прынята! У сталічным Парку віртуальнай рэальнасці TELEPORT VR прайшла ўрачыстая цырымонія прэзентацыі эстафеты агню  “Полымя міру” II Еўрапейскіх гульняў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика