Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

09.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

4 красавіка каля в. Пабокавічы затрыманы аўтамабіль, на якім без адпаведных дакументаў перавозілася 350 кг лому чорнага металу коштам 119 руб. 6 чысла мінчанін паведаміў, что з яго “Мазды”, якая была абсталявана сігналізацыяй і знаходзілася на вул. Каралёва, выкрадзены пярэдні паказальнік павароту.

Увага! Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС паведамляе, што з 9 па 12 красавіка праводзяцца аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы і спецаперацыі па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі “Нелегал-вясна 2019”.

РАСК

2 крымінальныя справы заведзены ў дачыненні да раней судзімага жыхара Мязовічаў, які 22 лютага захоўваў дома 3,54 і 91,88 г марыхуаны.

У студзені жыхар в. Ставішча скраў з дому пенсіянеркі маёмасць коштам 413 руб.

Гараджанін, пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам, быў затрыманы каля Пабокавіч за рулём аўтамабіля.

Асіпаўчанка, працуючы ў 2014 г. начальнікам разліковага бюро бухгалтэрыі прадпрыемства, шляхам унясення заведама лжывых звестак у дакументы выкрала 600 руб.

ДАI

Зарэгістравана ДТЗ. Папярэджана 159 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 7 “бяспраўнікаў”, 8 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 27 пешаходаў, 6 нецвярозых вадзіцеляў.

Дэпартамент аховы

Узбуджаны 2 крымінальныя справы. Да адказнасці прыцягнута 12 асоб, што ў нецвярозым выгля-дзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах; 1 і 5 — парушылі антыалкагольнае заканадаўства ці здзейснілі іншыя правапарушэнні; 5 — за дробныя крадзяжы, у тым ліку 1 — у сферы АПК.

РАНС

5 красавіка ў 8.52 у цэнтр аператыўнага кіравання паступіла інфармацыя аб спрацоўванні сігналізацыі сістэмы перадачы паведамленняў “Маланка” ў СШ № 3, дзе ў выніку кароткага замыкання электраправодкі адбылося ўзгаранне і задымленне электрашчытавой. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС персаналам школы было эвакуявана 820 дзяцей і 130 работнікаў. Пацярпелых няма.

IАЖіРС

Складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС 4 красавіка каля в. Пабокавічы затрыманы аўтамабіль, на якім без адпаведных дакументаў перавозілася 350 кг лому чорнага металу коштам 119 руб. 6 чысла мінчанін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика