Дабрачынная акцыя па аказанні дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны праходзіць на Кіраўшчыне. 21.by

Дабрачынная акцыя па аказанні дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны праходзіць на Кіраўшчыне

11.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 

Рэспубліканская дабрачынная акцыя па аказанні адраснай дапамогі валанцёрамі БРСМ ветэранам Вялікай Айчыннай вайны стартавала 9 красавіка. Яна прадоўжыцца да 3 ліпеня і прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як расказаў першы сакаратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Алег Бойка,  галоўная мэта праекта — забеспячэнне пераемнасці пакаленняў праз прыцягненне увагі моладзі да захавання гістарычнай памяці.

У межах акцыі валанцёры Беларускіх рэспубліканскіх саюза моладзі і піянерскай арганізацыі акажуць пасільную адрасную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Зараз у нашым раёне такіх пражывае 12 чалавек. Актывісты, у прыватнасці, дапамогуць навесці ім парадак дома і на прыдамавых тэрыторыях, акажуць іншую неабходную дапамогу. Без клопату моладзі, як адзначыў Алег Бойка, не застануцца брацкія магілы, пахаванні, помнікі, бо гэта наша гісторыя, гісторыя канкрэтных людзей, якія змагаліся за мір і незалежнасць.

У раённай арганізацыі ГА “БРСМ”  пастаянна працуюць тэлефоны “гарачай лініі”. Любы ветэран Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пажылыя адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, якім па стане здароўя цяжка выканаць пэўную работу, могуць патэлефанаваць па нумарах 70-3-12 і 70-3-17 і звярнуцца за дапамогай валанцёраў.

У межах яшчэ адной акцыі, якая носіць назву “Кветкі Вялікай Перамогі”, актывісты БРСМ і піянеры таксама наведаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і шчыра павіншуюць іх з 74-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Рэспубліканская дабрачынная акцыя па аказанні адраснай дапамогі валанцёрамі БРСМ ветэранам Вялікай Айчыннай вайны стартавала 9 красавіка. Яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика