У дзве змены вядуць сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур гаспадаркі раёна. 21.by

У дзве змены вядуць сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур гаспадаркі раёна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Святло кастрычнiка (Мстиславль)


У дзве змены арганізавана сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур ва ўсіх гаспадарках раёна. Аграрыі ведаюць, што прамаруджванне ў гэты веснавы час недапушчальна.

Мсціслаўскія аграрыі засеялі больш за 40% плошчаў, прыбаўляючы ў сярэднім кожны дзень каля 6%. Не выключэнне і адкрытае акцыянернае таварыства «Сож-Агра», у якім пасеяна каля 700 гектараў, што складае больш за 30% адведзенай плошчы.

Стараюцца механізатары на ўсіх участках палявых работ, таму што другарадных аперацый на зямлі не бывае, а будучы ўраджай залежыць і ад якасці падрыхтоўкі глебы, і ад якасці сяўбы.

У дзве змены вядуць сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур гаспадаркі раёна

▪ Настрой у механізатараў Аляксея Басцянкова і Сяргея Надтачэева аптымістычны: пасеем своечасова. Фота Валянціны Краўцовай.

За дзесяцігоддзі працы гэта добра засвоілі хлебаробы гаспадаркі Аляксей Басцянкоў і Сяргей Надтачэеў. На рахунку Аляксея Фёдаравіча больш за 250 пасеяных гектараў. Сяргей Рыгоравіч з пасяўным агрэгатам выехаў у поле крыху пазней, таму яго паказчык больш сціплы — каля 140 гектараў.

— Вясна ранняя, участкі на ўзвышшах, перасыхаюць вельмі хутка, пагэтаму неабходна спяшацца, — разважае Аляксей Басцянкоў. — Але гэта не прычына, каб парушаць тэхналагічныя патрабаванні. Сяўба — гэта той выпадак, калі кажуць «спяшайся павольна».
Арганізацыяй працы механізатары задаволены. Своечасова падвозяць насенне, няма перабояў з палівам. Добраму настрою спрыяюць смачныя абеды і вячэра, якія дастаўляюць на поле.

У дзве змены вядуць сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур гаспадаркі раёна

▪ Абеды і вячэры на поле дастаўляе повар Надзея Вяркеева. Фота Валянціны Краўцовай.

Штодня ў сталовай ААТ «Сож-Агра», якой загадвае Валянціна Басцянкова, рыхтуюць каля 60 абедаў і 10-15 порцый на вячэру.

— Сёння, напрыклад, на абед быў расольнік, грэчка, гуляш, салата са свежай капусты, — называе стравы Валянціна Дзмітрыеўна. — Вячэра таксама дастаткова каларыйная: пюрэ, мяса варанае, салата з буракоў. Сабекошт абедаў у сярэднім тры рублі, для працаўнікоў гаспадаркі яго кошт складае 30%.

У сталовай таксама працуюць Надзея Вяркеева, Алена Басцянкова. Дапамагаюць дзяўчаты-практыканткі Таццяна Аўтухова і Яна Драздова. Для дастаўкі ежы на поле сталовая абсталявана спецыяльнымі кантэйнерамі, што дазваляе забяспечваць гарачым харчаваннем занятых на веснавых палявых работах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзве змены арганізавана сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур ва ўсіх гаспадарках раёна. Аграрыі ведаюць, што прамаруджванне ў гэты веснавы час...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика