Юныя шахматысты з Шаркаўшчыны сталі «сярэбранымі» прызёрамі Віцебскай вобласці па гэтым відзе спорту. 21.by

Юныя шахматысты з Шаркаўшчыны сталі «сярэбранымі» прызёрамі Віцебскай вобласці па гэтым відзе спорту

12.04.2019 — Разное | Клiч Радзiмы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Юныя шахматысты з Шаркаўшчыны сталі «сярэбранымі» прызёрамі Віцебскай вобласці па гэтым відзе спортуЮныя шахматысты раёна   Павел Касцюкевіч, Аляксей Дарашкевіч, Анастасія Каленцьева, Дзмітрый Латышонак і Уладзіслаў Іваноў у складзе  каманды Шаркаўшчынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі заваявалі 2-е месца на абласных спаборніцтвах па шахматах сярод дзяцей і падлеткаў  па месцы жыхарства. Абласныя спаборніцтвы на гэты раз прайшлі  ў Оршы, дзе за перамогу змагаліся каманды з  9 раёнаў Віцебшчыны. У іх ліку шаркаўчане – удзельнікі гуртка “Захапляльныя шахматы”, які ўжо не першы год паспяхова працуе   пры Шаркаўшчынскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Цудоўнае спалучэнне мастацтва і навукі… шахматы ўзніклі ў Індыі. Зараджэнне  гэтай гульні авеяна таямніцамі, бо і   па сённяшні дзень вучоныя спрачаюцца наконт таго, калі яна з’явілася. У адным яны ўпэўнены дакладна: шахматы развіваюць  інтэлектуальныя здольнасці чалавека, трэніруюць памяць і ўвагу. Многія паспяховыя людзі былі вялікімі аматарамі гэтай цікавай гульні.

Вось і ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі юныя ўдзельнікі гуртка “Захапляльныя шахматы” з дапамогай вялікай колькасці самых розных шахматных камбінацый імкнуцца  вырашаць зусім няпростыя задачы. Іх творчы кіраўнік, педагог дадатковай адукацыі Наталля Сямёнаўна Шакялеўская  прытрымліваецца меркавання, што “шахматная гульня з’яўляецца незамянімым сродкам для станаўлення дзіцяці як асобы. Падчас заняткаў дзеці вывучаюць правілы шахматнай гульні, законы шахматнай логікі, у іх фарміруецца крэатыўнае мысленне, выхоўваюцца валявыя якасці. Так што, калі вы хочаце выхаваць у сваім дзіцяці самастойнасць, знаходлівасць, вытрымку, настойлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць і спрыт, навучыце яго гуляць у шахматы. А лепш запішыце ў шахматны гурток.

У нашым гарадскім пасёлку навучанне шахматнаму спорту пачынаецца ўжо з 4 год, калі дашкаляты пачынаюць наведваць Школу ранняга развіцця пры Шаркаўшчынскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Кожную суботу разам з Наталляй Сямёнаўнай Шакялеўскай  група самых маленькіх шахматыстаў  весела і дынамічна асвойвае азы майстэрства гульні.  Каб ніхто не засумаваў і не стаміўся, педагог праводзіць забаўляльныя фізкульт-хвілінкі.

Заняткі шахматамі дапамагаюць яшчэ ў зусім юным ўзросце выхаваць уседлівасць, уменне канцэнтраваць увагу. Дзеці вучацца прымаць рашэнні самастойна, выбіраюць, якой фігуркай і куды пайсці.

Аляксей Маслоўскі – самы юны ўдзельнік гуртка “Захапляльныя шахматы”.  Па словах Наталлі Сямёнаўны, у гэтага хлопчыка ўжо сёння ёсць усе падставы для будучых перамог. Аляксей Дарашкевіч зацікавіўся гульнёй у шахматы яшчэ ў Школе ранняга развіцця. Хлопчык – самы малодшы ўдзельнік каманды ў Оршы, які сваёй майстэрскай гульнёй разам з іншымі дзецьмі заваяваў 2 месца на абласных спабрніцтвах у гэтым годзе. Выдатную гульню на абласных спаборніцтвах прадэманстравала і Анастасія Каленцьева  — абаяльная і камунікабельная дзяўчынка з характарам сапраўднага байца, яна не адступае перад цяжкасцямі, таму і на гэты раз прадэманстравала выдатны рэзультат. Свае найлепшыя  шахматныя “паядынкі” правялі ў Оршы  Павел Касцюкевіч, Дзмітрый Латышонак і Уладзіслаў Іваноў. Ужо не першы  год хлопчыкі  наведваюць шахматны гурток і сёння прагрэс   іх майстэрскай гульні – відавочны. На гэты раз юныя шахматысты з Шаркаўшчыны перамаглі амаль усіх моцных сапернікаў абласнога турніру.

У цяперашні час гурток “Захапляльныя шахматы” у нашым гарадскім пасёлку наведваюць дзеці з 2 па 7 клас. Стаць яго ўдзельнікамі могуць усе жадаючыя, адзначае Наталля  Шакялеўская. А яшчэ творчы кіраўнік гуртка ўпэўнена, што ўменне гуляць у шахматы застаецца з чалавекам назаўсёды. Бо ў шахматах,  як і ў жыцці: кожны ход прадугледжвае свае наступствы. Галоўнае, што як у шахматнай партыі, многае можна змяніць у лепшы бок.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Юныя шахматысты з Шаркаўшчыны сталі «сярэбранымі» прызёрамі Віцебскай вобласці па гэтым відзе спорту

Comments are closed.

 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика