Супрацоўнікі МНС у Шуміліне выратавалі пенсіянера, якога заціснула машынай. 21.by

Супрацоўнікі МНС у Шуміліне выратавалі пенсіянера, якога заціснула машынай

12.04.2019 10:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vitebsk.mchs.gov.by

11 красавіка ў 9:23 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў гарадскім пасёлку Шуміліна пад машынай заціснуты чалавек. 

Прыбыўшы на месца здарэння ратавальнікі пабачылі, што пад легкавым аўтамабілем на прыватным падворку заціснуты 70-гадовы мужчына, паведамляе прэс-служба МНС.

Пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання ратавальнікі дэблакавалі пенсіянера і перадалі дактарам з брыгады хуткай дапамогі. Пасля агляду медыкаў мужчына адмовіўся ад шпіталізацыі.

Ён патлумачыў, што сабраўся рамантаваць аўтамабіль, узняў яго на дамкраце і падлез знізу. Дамкрат з'ехаў, і мужчыну заціснула пад аўтамабілем, сам ён выбрацца не змог.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mchs.gov.by 11 красавіка ў 9:23 ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў гарадскім пасёлку Шуміліна пад машынай заціснуты чалавек.  Прыбыўшы на месца здарэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика