У Пухавіцкім раёне кіроўца збіў жанчыну, збег і спаліў свой аўтамабіль. 21.by

У Пухавіцкім раёне кіроўца збіў жанчыну, збег і спаліў свой аўтамабіль

13.04.2019 06:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот з відэа Следчага камітэта

12 красавіка ў Пухавіцкім раёне на аўтадарозе М5 легкавы аўтамабіль Citroen збіў 57-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе. Яе шпіталізавалі ў цяжкім стане. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, кіроўца на машыне з месца здарэння з’ехаў. Пазней аўтамабіль знайшлі ў лесе, ён быў спалены.

41-гадовага кіроўцу знайшлі і затрымалі ў лесе з дапамогай службовага сабакі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа Следчага камітэта 12 красавіка ў Пухавіцкім раёне на аўтадарозе М5 легкавы аўтамабіль Citroen збіў 57-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика