Более 10 тысяч дубов и елей посадили в Шумилинском районе 13 апреля. 21.by

Более 10 тысяч дубов и елей посадили в Шумилинском районе 13 апреля

15.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


300 елачак пасадзілі вучні Мішневіцкай школы, члены школьнага лясніцтва, разам з работнікамі лясгаса.

Будзе зялёнай мая Беларусь

У мінулую суботу работнікі Шумілінскага лясгаса пасадзілі лес на плошчы 3,5 га і паклалі пачатак рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2019” у Шумілінскім раёне. 7 тысяч елак і 3 тысячы дубкоў знайшлі новае месца прапіскі, пераехаўшы з Полцеўскага гадавальніка. Сёлетняя акцыя прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Не трэба гаварыць, наколькі высакародная гэта справа – саджаць лес. А прыняць удзел у акцыі, пры-свечанай памятнай даце, пачэсна ўдвая.
Работы па пасадцы вяліся каля вёскі Сянькова, у лесаводаў гэты аб’ект значыцца як 44-ты квартал Шумілінскага лясніцтва. “Зімой работнікі камунгаса правялі тут высечку малакаштоўных парод (алешніку і асіны) для патрэб мясцовых кацельняў. Аднавіць пасадкі вырашана каштоўнымі пародамі, у прыватнасці, елкай еўрапейскай і дубам чарэшчатым”, – расказаў галоўны ляснічы Дзмітрый Падляшчук, які ўзначаліў работу па аднаўленні лесу.  Работа, шчыра прызнацца, была не з лёгкіх, бо пасадка вялася не на падрыхтаваным загадзя ўчастку, а ў зарасніках. Ачышчаліся ўчасткі толькі для пасадкі саджанцаў дуба. Тым не менш, настрой ва ўсіх быў прыўзняты, аптымістычны, бо кожны разумеў значнасць выконваемай справы. У моцных мужчынскіх руках быў меч Колесава, жанчыны саджалі маладыя дрэўцы.
У гэты дзень разам з работнікамі лясгаса  свой уклад уносілі дзеці – вучні Мішневіцкай школы, члены школьнага лясніцтва, якія з вялікім задавальненнем саджалі дрэвы ля вёскі Ласвіцкія. Дзіцячымі рукамі было высаджана тры сотні елачак. Многія з іх прызналіся, што саджаюць дрэвы не першы раз і не першы раз прымаюць удзел у акцыі. Кіраваў працэсам ляснічы Мішневіцкага лясніцтва Андрэй Іваноў.
Дарэчы, тут сабралася уся сям’я Івановых: Наталля Аляксандраўна, жонка ляснічага, кіруе школьным лясніцтвам. Прыехаў на пасадку дрэў і сын-шасцікласнік Косця, які, да ўсяго, рыхтуе рэферат для ўдзелу ў рэспубліканскім юніёрскім лясным конкурсе “Квітней, мой лес!”. І іх чатырохгадовая Кацярына стала самым маленькім удзельнікам акцыі.
Наогул, школьнае лясніцтва ў Мішневічах заслугоўвае асаблівых ухвальных слоў. Юныя лесаводы распачалі сезон пасадкі яшчэ да акцыі і паспелі ў саміх Мішневічах каля шматпавярховак высадзіць два дзясяткі маладзенькіх бярозак. Вучні – частыя госці ў лясніцтве, яны ведаюць не на словах працу леснікоў і з шанаваннем адносяцца да яе. Пасля заканчэння школы часта звязваюць свой далейшы лёс з лесам. Так, выпускніцы Мішневіцкай школы Алена Канавалава і Дзіяна Шыдлоўская адвучыліся ў Полацкім лясным каледжы і вярнуліся на малую радзіму, працуюць майстрамі ў мясцовых лясніцтвах. Прыйдзе сёлета ў роднае лясніцтва на пасаду майстра лесу і Вікторыя Цітова. Урэшце, Андрэй Віктаравіч Іваноў таксама выпускнік Мішневіцкай школы!
Тыдзень лесу ў самым разгары. Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса Людмілы Доктаравай, свой удзел у акцыі пацвердзілі СШ №1 і СШ №2, судовыя эксперты, супрацоўнікі РАУС і іншыя арганізацыі. Далучайцеся і вы!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
300 елачак пасадзілі вучні Мішневіцкай школы, члены школьнага лясніцтва, разам з работнікамі лясгаса. Будзе зялёнай мая Беларусь У мінулую суботу работнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика