Пажар у Нотр-Дам дэ Пары: абваліўся дах, шпіль, расплавіліся вітражы (фота)
15.04.2019 22:46
—
Разное
|
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці / Reuters Людзей, пацярпелых пры пажары ў саборы Парыжскай Божай Маці, няма. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар міністэрства ўнутраных спраў Францыі Ларан Нунес. У выніку пажару абваліўся не толькі шпіль, але і дах. Вітражы будынка расплавіліся. Унутранае драўлянае аздабленне, хутчэй за ўсё, згарэла цалкам. Расследаваннем прычын пажару ў Нотр-Дам занялася пракуратура Парыжа. На месца падзеяў прыбылі прэзідэнт і прэм'ер-міністр Францыі Эманюэль Макрон і Эдуар Філіп. Пажар узнік падчас рэстаўрацыйных работ, якія пачаліся ў красавіку 2019 года. Нядаўна з сабора знялі і адвезлі на рэканструкцыю 16 бронзавых статуй. Сам сабор для рэканструкцыі быў абнесены драўлянымі рыштаваннямі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці / Reuters Людзей, пацярпелых пры пажары ў саборы Парыжскай Божай Маці, няма. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар міністэрства...
|
|