Без дажджу, але з паўночным ветрам. 21.by

Без дажджу, але з паўночным ветрам

16.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па дадзеных спецыялістаў, дождж, які завітаў на тэрыторыю Нясвіжчыны ў пачатку тыдня, будзе з’явай кароткачасовай і аднадзённай. У бліжэйшыя дні ападкаў, верагодней за ўсё, чакаць не варта, затое стане крыху цяплей, але захаваецца вецер паўночнага напрамку.


Сёння, 16 красавіка, удзень паветра прагрэецца да +9…+14 °С, ноччу — 4…7 градусаў са знакам “+”. У першай палове дня — воблачна з праясненнямі, у другой — усталюецца яснае надвор’е. Вецер — паўночна-ўсходні — 7 — 9 метраў за секунду, парывы — да 15.

У сераду, 17 красавіка, метэаролагі таксама папярэджваюць пра моцны вецер: 6 — 8 м/с, з парывамі да 15. Ападкаў не прадбачыцца, будзе ясна. Дзённая тэмпература складзе 11…15 градусаў цяпла, уначы — 1…6 вышэй за нуль.

Ад 13 да 16 градусаў вышэй за нуль чакаецца ў чацвер, 18 красавіка. Паўночны вецер можа дасягаць у гэты дзень 6 м/с. У асноўным — бязхмарна, малавоблачна. Ноччу — +3…+8 °С.

Яснае надвор’е, без ападкаў і да +13 °С удзень абяцаюць нам і ў пятніцу. Уначы — +2…+4 °С. Вецер паўночна-ўсходняга напрамку складзе 5 — 7 м/с.

Пра змяненні ў надвор’і на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.        


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дадзеных спецыялістаў, дождж, які завітаў на тэрыторыю Нясвіжчыны ў пачатку тыдня, будзе з’явай кароткачасовай і аднадзённай. У бліжэйшыя дні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика