Экскурсии по Докшиччине предлагает ФСК «Урожай». 21.by

Экскурсии по Докшиччине предлагает ФСК «Урожай»

16.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

75-let-vyzvoleniya
Докшыччына – скарбніца цікавых археалагічных месцаў, незвычайных архітэктурных помнікаў, неверагодных легендаў і паданняў, запамінальных гістарычных мясцін, пазнаёміцца з якімі можна як асабіста, так і праз мясцовыя турыстычныя маршруты, арганізацыю экскурсій па якіх прапануе ФСК “Ураджай”. 

У гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усе ахвотныя запрашаюцца прайсціся па сцежках роднага краю, апаленага вайной. На маршруце – мемарыяльны комплекс “Праклён фашызму” ў в. Шунеўка, знішчанай у ходзе нямецкай карніцкай аперацыі ў 1943 годзе.
Пра зараджэнне партызанскага руху ў раёне, асноўныя аперацыі вядомай на Бягомльшчыне партызанскай брыгады “Жалязняк”, пра дзейнасць бягомльскага аэрадрома з падземным шпіталем раскажуць у Бягомльскім музеі народнай славы. Акрамя гэтага, у гарадскім пасёлку ўсталяваны самалёт-помнік як памяць аб партызанскім аэрадроме.
Завяршаецца экскурсія ў в. Дзядкі, на мемарыяльным комплексе “Ходараўка”, узведзеным на месцы расстрэлу 600 мірных грамадзян і 200 італьянскіх ваеннапалонных.
Калі ў вас узнікла жаданне яшчэ раз дакрануцца да гераічнага і трагічнага мінулага роднага краю, аддаць даніну памяці ўсім загінулым у час Вялікай Айчыннай вайны, тэлефануйце ў ФСК “Ураджай” па нумары 5-51-72 і станьце ўдзельнікам экскурсіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Докшыччына – скарбніца цікавых археалагічных месцаў, незвычайных архітэктурных помнікаў, неверагодных легендаў і паданняў, запамінальных гістарычных мясцін,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика