Михаил Дядечкин: «Главное для людей – безопасность». 21.by

Михаил Дядечкин: «Главное для людей – безопасность»

18.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сустрэча з начальнікам ДАІ вобласці
У Шумілінскім раёне газазабеспячэння на дні інфармавання пабываў начальнік ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама  палкоўнік міліцыі Міхаіл Дзядзечкін.
Міхаіл Аляксандравіч адзначыў, што самае галоўнае для людзей – гэта бяспека.  Усе мы з’яўляемся ці пешаходамі, ці вадзіцелямі, ці пасажырамі і павінны строга прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху. Але ж сітуацыя на дарогах, на жаль, сёння застаецца трывожнай. “У Віцебскай вобласці ў гэтым годзе зарэгістравана 76 ДТЗ з цялеснымі пашкоджаннямі, – расказаў М. А. Дзядзечкін. – 15 чалавек загінулі, а 73 атрымалі раненні рознай цяжкасці. Праблема Віцебшчыны – дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, такіх сёлета зарэгістравана 7. У большасці выпадкаў дзеці перабягалі дарогу ва неўстаноўленых месцах і траплялі пад колы аўто. Зарэгістраваны выпадкі, калі вадзіцелі не прапускалі пешаходаў”.
Міхаіл Дзядзечкін прааналізаваў тыя больш за 80 тысяч парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія зарэгістраваны сёлета на Віцебшчыне, і 1770 парушэнняў у Шумілінскім раёне.  Сярод іх пераважаюць перавышэнні  хуткасных рэжымаў,  бяспраўныя і нецвярозыя вадзіцелі за рулём. У некаторых выпадках вадзіцелі пакідаюць месца ДТЗ, гэтым самым парушаюць правілы дарожнага руху і рызыкуюць быць пазбаўленымі правоў на два гады.
Асаблівую ўвагу прысутных начальнік абласной ДАІ звярнуў на тое, што зараз на дарогах з’яўляецца многа веласіпедыстаў, а таксама аматараў мотатранспарту. Усім ім варта быць асцярожнымі і прытрымлівацца правілаў. Бацькі павінны быць пільнымі і сачыць, каб дзеці не садзіліся за руль мапедаў і матацыклаў. У адваротным выпадку бацькі прыцягваюцца да адказнасці, а дзеці ставяцца на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх.
Напрыканцы сустрэчы М. Дзядзечкіну задавалі пытанні па бяспецы дарожнага руху, па хуткасных рэжымах і наяўнасці вадзіцельскіх правоў у час кіравання аўто. На ўсе пытанні былі дадзены кампетэнтныя адказы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча з начальнікам ДАІ вобласці У Шумілінскім раёне газазабеспячэння на дні інфармавання пабываў начальнік ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика