Беларуска- турэцкія адносіны выходзяць на новы ўзровень. 21.by

Беларуска- турэцкія адносіны выходзяць на новы ўзровень

19.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

“Людзі чакаюць новай вяхі, як сказаў Прэзідэнт (Эрдаган. — Заўвага БелТА) у пачатку перагавораў сам-насам, і наша сённяшняя сустрэча паклала пачатак новага ўзроўню ўзаемаадносін ва ўсіх сферах. Галоўнае цяпер профільным міністрам, ураду выканаць нашы дамоўленасці. Думаю, што цяперашні ўзровень развіцця партнёрства дазваляе ставіць яшчэ больш амбіцыйныя мэты”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Фото: БЕЛТА

Паводле яго слоў, такой мэтай на бліжэйшае пяцігоддзе стане павелічэнне тавараабароту як мінімум напалову (у 2018 годзе ён дасягнуў амаль $1 млрд. — Заўвага БелТА).

Прэзідэнт падкрэсліў, што Турцыя — адзін з ключавых партнёраў Беларусі ў рэгіёне, узаемадзеянню з гэтай краінай надаецца вялікае значэнне. Ён сказаў, што першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Турцыі ў Мінск у лістападзе 2016 года адкрыў новую старонку ў гісторыі беларуска-турэцкіх адносін. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў час гэтых перагавораў бакі “адкрыта і канструктыўна абмеркавалі ўвесь спектр важных тэм двухбаковага парадку дня”. Быў адзначаны пазітыўны і плённы дыялог паміж краінамі. “У палітычнай сферы ў нас няма абсалютна ніякіх рознагалоссяў, у тым ліку па найважнейшых міжнародных пытаннях. Нашы пункты гледжання абсалютна супадаюць», — акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асновай беларуска-турэцкага супрацоўніцтва з’яўляецца эканоміка. Бакі ў час перагавораў вызначылі прыярытэтныя напрамкі ў галіне гандлю і інвестыцый, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, сель-скай гаспадарцы, будаўніцтве, фінансах, хімічнай і лёгкай прамысловасці.

“Добра, што ад простага гандлю мы паступова пераходзім да больш развітай формы эканаміч-нага ўзаемадзеяння — прамысловай кааперацыі. Зборка трактароў МТЗ у Турцыі сведчыць пра нашы сур,ёзныя намеры на гэтым напрамку. Разам будзем працаваць над аналагічнымі праектамі па іншых відах беларускай тэхнікі”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У індустрыяльнай зоне «Кырыкале» за 80 км ад Анкары ў красавіку быў сабраны першы беларускі трактар. Перад перагаворамі яго прадэманстравалі Аляксандру Лукашэнку. Зборачную вытворчасць трактара “BELARUS” у Турцыі плануецца запусціць у ліпені. Падтрымку аказвае азербайджанскі бок.

Асобная ўвага на перагаворах была нададзена пытанням стымулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У іх ліку — аптымізацыя лагістычных маршрутаў пры арганізацыі дастаўкі грузаў, прадаўжэнне работы па стварэнні ў Беларусі банка з турэцкім капіталам, лакалізацыя сумесных вытворчасцей на тэрыторыі дзвюх краін.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. “Людзі чакаюць новай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика