Святочнае віншаванне з Уваскрашэннем Хрыстовым біскупа Вікарыя. 21.by

Святочнае віншаванне з Уваскрашэннем Хрыстовым біскупа Вікарыя

19.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6).

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной:

Х Р Ы С Т У С У В А С К Р О С !

Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.

Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп Вікарый для г.Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся!...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика