У выставачнай зале г. Століна новая экспазіцыя. 21.by

У выставачнай зале г. Століна новая экспазіцыя

19.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCN8403
DSCN8380
У выставачнай зале г. Століна  (вул. Савецкая, 106) новая экспазіцыя. З работамі навучэнцаў  творчых аб’яднанняў па інтарэсах знаёміць Столінскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Радуюць наведвальнікаў яркасцю колераў і сюжэтамі шматлікія вырабы рукадзелля – вышыўка і пляценне бісерам, роспіс па тканіне, стужачныя ўзоры, вырабы з салёнага цеста, разьба па дрэве, інкрустацыя саломкай. Вялікую цікавасць выклікаюць узоры дэкаратыўнай зваркі, электратэхнічнага канструявання, сталярныя вырабы і многія іншыя рэчы, якія не толькі ўпрыгожаць інтэр’ер дома ці садовы ўчастак, а і знойдуць практычнае прымяненне.
– На выстаўку мы прывезлі толькі частку работ нашых навучэнцаў, – расказвае выкладчык, адказны за інавацыйную і тэхнічную творчасць, старшыня прафкама работнікаў ліцэя Віталь Трапец. – Значная колькасць цікавых экспанатаў знаходзіцца ў музейным кутку ліцэя. Усяго ў творчых аб’яднаннях у нас удзельнічаюць каля 300 навучэнцаў. Хочацца звярнуць увагу ўсіх, хто наведае нашу выстаўку, на тое, якія шырокія магчымасці дае наша ўстанова, акрамя атрымання рабочых прафесій, і для творчага развіцця навучэнцаў.
Убачыць рукатворныя цуды ліцэістаў можна штодзённа, акрамя панядзелка і аўторка, з 9.00 да 18.00 гадзін. Выстаўка працягне работу да 9 мая.

Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выставачнай зале г. Століна  (вул. Савецкая, 106) новая экспазіцыя. З работамі навучэнцаў  творчых аб’яднанняў па інтарэсах знаёміць Столінскі дзяржаўны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика