Ушачане могут принять участие в республиканской акции «Беларусь помнит». 21.by

Ушачане могут принять участие в республиканской акции «Беларусь помнит»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

Акцыя пад такой назвай з асаблівым размахам пройдзе сёлета ў рэспубліцы. У яе рамках усе жадаючыя змогуць аддаць даніну памяці героям вайны, якія ўнеслі свой уклад у вызваленне краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для гэтага неабходна прыйсці на святочныя мерапрыемствы з нагоды 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай з партрэтамі сваіх продкаў – ветэранаў той кровапралітнай вайны, партызан, блакаднікаў, усіх тых, чыё жыццё стала своеасаблівым сплавам мужнасці і самаадданасці. Ушачане могут принять участие в республиканской акции «Беларусь помнит»

З аднаго боку – гэта даніна павагі да набіраючых на постсавецкай прасторы мерапрыемстваў падобнага кшталту (у Расійскай Федэрацыі, напрыклад, гэта “Бессмертный полк”), з другога – абсалютна арыгінальны агульнанацыянальны праект, які ідзе ад душы, ад сэрца. “Беларусь памятае” будзе ладзіцца пры падтрымцы і актыўным удзеле Федэрацыі прафсаюзаў, рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і “БРСМ”.
Ва Ушачах шэсце ўдзельнікаў акцыі пройдзе 9 Мая па вуліцах Ленінскай і Савецкай ад цэнтральнай плошчы да помніка загінуўшым воінам і партызанам. На яго запрашаюцца ўсе жадаючыя. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым савеце ветэранаў па нумарах 3-32-35, (8-044) 765-13-12 (Вэлком).
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя пад такой назвай з асаблівым размахам пройдзе сёлета ў рэспубліцы. У яе рамках усе жадаючыя змогуць аддаць даніну памяці героям вайны, якія ўнеслі свой...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • кельвин кляйн женские куртки вот
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика