Велікодныя віншаванні глушчанам-каталікам. 21.by

Велікодныя віншаванні глушчанам-каталікам

21.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмя-насцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6).

Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной: Хрыстус Уваскрос!

Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.

Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі! Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмя-насцямі. Там яны сустрэлі анёла, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика