Президент Беларуси обратился с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию. 21.by

Президент Беларуси обратился с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Голас Сененшчыны

Президент Беларуси обратился с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

«Рэспубліка Беларусь з’явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый. Мы знаходзіліся пад пільнай увагай сусветнай супольнасці. За намі назіралі. Ацэньвалі. Часам навешвалі ярлыкі і ставілі ва ўмовы эканамічнай і палітычнай блакады. Але праз церні санкцый, выпрабаванні сусветнымі крызісамі мы выйшлі да намечаных мэт. У цэнтры Еўропы стварылі сваю краіну. Мірную, стабільную і вельмі прыгожую. Беларусь. Краіну для жыцця», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Суверэнітэт і бяспека

 «У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць, — падкрэсліў беларускі лідар. — У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі».

 Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэты знакавы год трэба падарыць краіне яркія мірныя перамогі: «Прыняць маштабныя міжнародныя спартыўныя пяршынствы. Дастойна, як мы ўмеем гэта рабіць, сустрэць шматлікіх замежных гасцей, спартсменаў і балельшчыкаў. І, вядома, мы павінны прадоўжыць ажыццяўляць наш вялікі дзяржаўны праект «Малая радзіма».

 «Усё гэта — задачы на бліжэйшую перспектыву. Безумоўна, вельмі важныя для Беларусі. Але галоўныя прыярытэты — дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

 Гэта тыя тры стаўпы ўпэўненага курсу нашай краіны», — рэзюмаваў беларускі лідар.

Аб эканоміцы

 «Беларуская эканоміка і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Гэта наш неаспрэчны прыярытэт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 Прэзідэнт падкрэсліў, што моцная эканоміка — фундамент паспяховай дзяржавы і за гады незалежнасці ў Беларусі зроблена нямала. Так, валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас амаль у 5 разоў, а аб’ём прамысловай вытворчасці — у 2,5 раза.

 «Мы прадаставілі дастойныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Справа за ім. Дзейнічайце. Але памятайце, што вакол нашых гігантаў вам заўсёды знойдзецца работа. Гэтым мы вырашым асноўныя задачы: стварэнне новых рабочых месцаў і імпартазамяшчэнне», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Мадэрнізацыя прадпрыемстваў

 Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнія гады ў краіне мадэрнізавана больш за пяцьсот буйных прамысловых прадпрыемстваў. Створаны новыя вытворчасці ў дрэва- і металаапрацоўцы, будаўнічай і тэкстыльнай галінах, фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці, якія, паводле слоў Прэзідэнта, сёння працуюць дастойна і эфектыўна.

«Разам з тым выкананне асобных праектаў, мякка кажучы, неапраўдана зацягнулася. Перш за ўсё гэта датычыцца Светлагорскага ЦКК, Добрушскай фабрыкі «Герой працы», завода газетнай паперы ў Шклове, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І па прычыне існуючых акалічнасцей трэба асаблівую ўвагу звярнуць на хутчэйшае завяршэнне мадэрнізацыі двух нафтаперапрацоўчых заводаў, каб мы не хадзілі з працягнутай рукой, нікому не кланяліся, а куплялі, як усе, на сусветным рынку нафту, перапрацоўвалі ў сябе і атрымлівалі пэўны прыбытак. Мы на фінішнай стадыі. Трэба паскарацца».

 Даходы насельніцтва

 Іх рост застаюцца ў ліку прыярытэтных дзяржаўных задач.

 «Урад абавязаны забяспе­чыць суадносіны сярэдняй заработнай платы ў бюджэтнай сферы і сярэдняй па краіне на ўзроўні не ніжэйшым за 80 працэнтаў», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

 Ён адзначыў, што прыкладны ўзровень сярэдняй заработнай платы ў памеры $500 дасягнуты. «Мы стварылі гэты мінімум. Але за ім засталіся нізкааплатныя слаі. Сацыяльныя работнікі, нянькі, выхавальнікі ў дзіцячых садах і іншыя катэгорыі. Стаіць задача — іх падцягнуць у заработнай плаце. Тыя, хто мае ўжо $500-600, няхай далей рухаюцца самі. Выхавальнік у дзіцячым садзе дадаткова нідзе не заробіць. Гэта мы павінны мець на ўвазе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Задачы АПК

«Першая задача для сельскай гаспадаркі — самая строгая дыктатура тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. На гэта павінны быць мабілізаваны ўсе: пачынаючы ад кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, заканчваючы нашай міліцыяй. Другая — актыўнае асваенне новых для нас відаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кожны раён павінен бачыць сваю стратэгію ў гэтай галіне. Мяняецца клімат — мяняецца падыход. Трэба вырошчваць тое, што можна, і менш завозіць з-за меж краіны. Неабходна фінансаваць свайго таваравытворцу, як бы гэта ні было для нас складана», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аснова развіцця сельскай гаспадаркі — буйнатаварная вытворчасць.

Рэагаваць на рост цэн

 Урад і мясцовая ўлада павінны неадкладна рэагаваць на рост цэн. Прэзідэнт запатрабаваў абавязкова разабрацца па кожнай канкрэтнай групе тавараў, глыбока ўнікаць у парадак фарміравання цаны на ўсіх этапах і высвятляць, чым выкліканы рост.

Кіраўніцкі корпус

 «Неабходна істотна ўзняць якасны ўзровень кіраўніцкага корпуса краіны. Ва ўсіх яго звёнах: ад кіраўніцкага кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый да дзяржаўных органаў і ўрада ў цэлым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 Паводле яго слоў, гэта стратэгічная задача дзяржаўнай кадравай палітыкі на сучасным этапе. «Сёння ад кіраўнікоў патрабуюцца не толькі глыбокае веданне эканомікі, высокі прафесіяналізм і адказнасць за даручаную справу, але і ўменне працаваць з людзьмі, размаўляць з імі. Асаблівую актуальнасць набывае падрыхтоўка кіраўнікоў новай фармацыі, здольных адаптавацца да хутказменлівай эканамічнай сітуацыі», — адзначыў Прэзідэнт.

Аб павышэнні пенсій

 «У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі, іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду, не адкладаючы, падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што сацыяльна гарантаваны ўзровень суадносін сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы павінен імкнуцца да 50 працэнтаў, але не ніжэй за 40 працэнтаў, як гэта прынята ва ўсім свеце. «Трэба памятаць, што ад зарплаты тых, хто працуе, залежыць дабрабыт людзей старэйшага ўзросту. Для большасці з іх пенсія — адзіная крыніца даходу», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 Асобнай тэмай Прэзідэнт адзначыў магчымасць для актыўных пенсіянераў прадаўжаць сваю працоўную дзейнасць. «Нашы пенсіянеры часам выходзяць на пенсію з добрым здароўем, актыўнымі. Трэба даць ім магчымасць працаваць. Гэта вопытныя, таленавітыя, здольныя людзі, законапаслухмяныя», — выказаў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.

 Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Таццяна Буракова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • джинсы мужские американка в butik.ru
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика