У аграгараду Бабінічы Аршанскага раёна пад коламі аўтамабіля загінула жанчына. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
ДТЗ адбылося 22 красавіка каля 16:00 на вуліцы Магілёўскай. Кіроўца грузавіка "МАЗ" ехаў заднім ходам па стаянцы каля адной з крамаў. Пры гэтым аўтамабіль наехаў на 79-гадовую мясцовую жыхарку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі па дарозе ў лякарню.
УДАІ Віцебскага аблвыканкама У аграгараду Бабінічы Аршанскага раёна пад коламі аўтамабіля загінула жанчына. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік...