Наш боль і памяць. 21.by

Наш боль і памяць

24.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З3 гады мінула пасля жудаснай падзеі, якая павергла ў шок увесь свет. Водгулле гэтай катастрофы стагоддзя яшчэ доўга будзе вярэдзіць душы людзей, а яе наступствы не раз крануцца чалавека…

Прыкладна а палове другой гадзіны ночы 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбыўся выбух, які цалкам разбурыў рэактар на чацвёртым энергаблоку. Будынак энергаблоку часткова абваліўся, пры гэтым загінулі 2 чалавекі — аператар помпаў ГЦН Валерый Хадамчук і супрацоўнік пуска-наладачнага аддзела Уладзімір Шашанок. У памяшканнях і на даху пачаўся пажар. Рэшткі актыўнай зоны расплавіліся. Сумесь з расплаўленага металу, пяску, бетону і часцінак паліва расцяк­лася па падрэактарных памяшканнях і там застыла. На месца падзеі прыбыла пажарная каманда. Мужныя, смелыя людзі, яны былі шакіраваны тым, што ўбачылі, а зашкаліўшыя лічыльнікі радыяцыі адразу паказалі, што тут адбылося. Але часу на роздум не было, і каманда з 28 чалавек уступіла ў барацьбу з навалай. З ахоўнага адзен­ня на іх былі звычайныя каскі і боты, якія аніякім чынам не маглі ўберагчы пажарных ад велізарных доз радыяцыі. Асабліва тады вызначыліся старшы лейтэнант унутранай службы Васіль Ігнаценка, лейтэнант унутранай службы Віктар Кібянок, лейтэнант унутранай службы Уладзімір Правік, маёр унутранай службы Леанід Цялятнікаў і іншыя. Гэтых людзей ужо даўно няма сярод жывых…
Тэмпература ў рэактары ў першыя дні дасягала 5000 градусаў – да яго нельга было нават падыйсці. Над АЭС лунала радыеактыўнае воблака, якое тройчы абляцела Зямлю. Каб прыбіць яго ўніз, рэактар бамбілі з верталётаў пяском і палівалі вадой, аднак эфект ад гэтых дзеянняў быў мізэрны. У паветры апынуліся дзясяткі кілаграмаў радыеактыўных рэчываў – нібыта сто атамных бомб былі адначасова скінуты на Чарнобыль.
У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС адбыўся выкід у навакольнае асяроддзе радыенуклідаў урану, плутону-240 (перыяд паўраспаду — 6537 гадоў), ёду-131 (перыяд паўраспаду — 8 дзён), цэзію-134 (перыяд паўраспаду — 2 гады), цэзію-137 (перыяд паўраспаду — 33 гады), стронцыю-90 (перыяд паўраспаду — 28 гадоў) і іншых. У выніку гэтага выкіду радыеактыўнаму забрудж­ванню падвергнулася больш за 200000 км2 на тэрыторыі Беларусі (прыкладна 70%), Расіі і Украіны. Забруджванне было вельмі нераўнамерным, яно залежыла ад кірунка вет­ру ў першыя дні пасля аварыі. Найбольш моцна пацярпелі вобласці, дзе ў гэты час прайшлі дажджы, якія канцэнтравана асадзілі радыеактыўныя рэчывы на зямлю. Вялікая частка стронцыю і плутонію выпала ў межах 100 км ад станцыі, бо яны ўтрымліваліся, у асноўным, у буйнейшых часціцах. Ёд і цэзій распаўсюдзіліся на значна шырэйшую тэрыторыю.
З пункту гледжання ўздзеяння на насельніцтва, у першыя тыдні пасля аварыі найбольшую небяспеку ўяўляі радыеактыўны ёд, які меў параўнальна малы перыяд паўраспаду, і тэлур. У цяперашні час найбольшую небяспеку ўяўляюць ізатопы стронцыю і цэзію. Значнаму забруджванню падвергліся лясы. Найбольшыя канцэнтрацыі цэзію-137 выяўлены ў паверхневым пласце глебы, адкуль ён трапляе ў расліны, грыбы, ягады. Забруджванню таксама падвяргаюцца казуркі і жывёлы, якія імі сілкуюцца. Радыеактыўныя ізатопы плутонію і амерыцыю захоўваюцца ў глебе на працягу соцень, а, магчыма, і тысяч гадоў, аднак іх колькасць па-за межамі 30-кіламетровай зоны адчужэння невялікая.
У гарадах асноўная частка небяспечных рэчываў назапашвалася на роўных участках паверхні: на газонах, дарогах, дахах. Пад уздзеяннем ветру і дажджоў, а таксама ў выніку дзейнасці людзей, ступень забруджвання моцна знізілася, і цяпер узроўні радыяцыі, у асноўным, вярнуліся да фонавых значэнняў. У сельскагас­падарчых абласцях у першыя месяцы радыеактыўныя рэчывы адкладаліся на лісці раслін і траве, таму забруджванню падвяргаліся траваядныя жывёлы. Затым радыенукліды разам з дажджом або апалым лісцем патрапілі ў глебу. Узроўні забруджвання ў сельскагаспадарчых раёнах значна знізіліся, аднак у некаторых рэгіёнах колькасць цэзію ў малацэ ўсё яшчэ можа перавышаць дапушчальныя значэнні. Гэта адносіцца, напрыклад, да асобных раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей у Беларусі, Бранскай — у Расіі, Жытомірскай і Ровенскай — ва Украіне.
Зона радыусам у 30 кіламетраў ад ЧаЭС была прызнаная зонай адчужэння, не прыдатнай для жыцця чалавека. Вада, расліннасць і жывёла на гэтай тэрыторыі непрыдатныя да ўжывання – яны нясуць небяспеку для здароўя. Зрэшты, забруджванне не абмежавалася 30-кіламетровай зонай. Было адзначана павышанае ўтрыманне цэзію-137 у лішайніку і мясе аленяў у арктычных абласцях Расіі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. З-за павышэння радыяцыйнага фону нават давялося адсяліць шэраг вёсак па-за 30-кіламетровай зоны адчуджэння (у Гомельскай і Магілёўскай абласцях Беларусі і Бранскай вобласці Расіі).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З3 гады мінула пасля жудаснай падзеі, якая павергла ў шок увесь свет. Водгулле гэтай катастрофы стагоддзя яшчэ доўга будзе вярэдзіць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика