Тэмы, якія хвалююць кожнага. 21.by

Тэмы, якія хвалююць кожнага

24.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіць у Авальнай зале Дома ўрада, былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, СМІ. Сярод запрошаных была шырока прадстаўлена беларуская грамадскасць. Выступленне Прэзідэнта шырока абмяркоўваецца ў сродках масавай інфармацыі, эксперты і простыя людзі выказваюць свае адносіны да ўзнятых Кіраўніком дзяржавы тэм. А вось некалькі меркаванняў ад жыхароў Мядзела.

Ала ЦІХАНЕНКА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Мядзельскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа”:
— 2018-2020 гады ў нашай краіне аб’яўлены Годам малой радзімы. Аб рэалізацыі гэтага вялікага дзяржаўнага праекта гаварылася ў штогадовым Пасланні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
У кожнага чалавека ёсць вельмі блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна і разняволена. На зямлі не знойдзеш таго, хто б не любіў малую радзіму, бо ў кожнага павінен быць свой прычал, тое месца, што дае нам сілы, дорыць упэўненасць у сабе, атуляе любоўю і пяшчотай. У мяне таксама ёсць такое месца. Гэта — наш горад Мядзел, чысты, утульны. Усё, на што багатая беларуская зямля, ёсць на Мядзельшчыне: сінія азёры, карункавыя лясы, шчодрыя палеткі і сады, прыгожыя паркі. І, канечне ж, цудоўныя людзі, якія сваёй штодзённай працай услаўляюць наш край.
У нашым горадзе праводзіцца актыўная работа па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі, месцаў адпачынку і многіх іншых аб’ектаў. Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць пра свае карані, пра месца, дзе жывеш, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Асабісты ўдзел кожнага будзе для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму.
Радзіма не выбірае і не дае ацэнку, яна ўсіх любіць аднолькава. А мы павінны адказваць ёй узаемнасцю і бясконца дзячыць.
Таццяна НЫРЦОВА, дырэктар ДУ “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка”:
— У сваім Пасланні Прэзідэнт закрануў усе сферы дзейнасці — пачынаючы ад знешняй палітыкі і суверэнітэту дзяржавы і заканчваючы дабрабытам кожнага беларуса. Мяне як прадстаўніка сацыяльнай сферы найбольш цікавілі асноўныя напрамкі развіцця культуры, адукацыі, медыцыны, пытанні заработнай платы ў бюджэтнай сферы. Прыемна, што Беларусь застаецца сацыяльнаарыентаванай дзяржавай, якая ўкладвае немалыя сродкі для развіцця духоўнага, культурнага і творчага патэнцыялу кожнага грамадзяніна.
Ала ПАНЦЮХІНА, загадчык аддзялення хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”:
— У Пасланні Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу агучаны вельмі важныя для кожнага жыхара рэспублікі пытанні. Для мяне як для медыцынскага работніка з больш як трыццацігадовым стажам цікавасць выклікалі выказванні Кіраўніка дзяржавы пра медыцыну.
Вельмі імпануе, што Аляксандр Рыгоравіч адзначыў важнасць хуткага і якаснага аказвання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі жыхарам малых населеных пунктаў і неабходнасць аснашчэння мясцовых устаноў аховы здароўя медыцынскім абсталяваннем,
забеспячэння персаналам. Важна разумець, што здароўе нацыі — гэта клопат не толькі медыцынскіх работнікаў, гэта непасрэдны абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. Якімі б дасканалымі тэхналогіямі ні была аснашчана медыцына, яны не могуць пазбавіць нас ад усіх хвароб. У гэтым ключы вельмі важная накіраванасць усёй сістэмы аховы здароўя рэспублікі на прафілактыку захворванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. На мерапрыемства, якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика