75 лет Миорскому районному военному комиссариату. 21.by

75 лет Миорскому районному военному комиссариату

24.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Ад зладжанасці работы раённага ваеннага камісарыята залежыць многае, у тым ліку тэрытарыяльная абарона, мабілізацыя людзей і транспарта, своечасовы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Акрамя ўсяго іншага тут займаюцца ваенна-патрыятычным выхаваннем, вядуць пошукавую работу. 

Кола задач шырокае і па плячы толькі прафесіяналам. З калектывам, лічыць ваенкам Сяргей ЖАБЕНАК, яму пашанцавала. Такіх дасведчаных спецыялістаў яшчэ пашукаць трэба.

 У СТРУКТУРУ ваеннага камісарыята ўваходзяць тры асноўныя групы: мабілізацыйная, прызыву на ваенную службу, тэрытарыяльнай абароны.
Першая займаецца ўлікам ваеннаабавязаных і тэхнікі, а таксама падрыхтоўкай да вучэбных і праверачных збораў, забеспячэннем баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Узначальвае яе намеснік ваеннага камісара маёр Сяргей Пляшкоў. Вядучы спецыяліст Аляксандр Сівіцкі і інспектар па ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных Валянціна Астапковіч працуюць, у асноўным, з тымі, хто ўжо адслужыў, і залічанымі ў запас. Вядучы спецыяліст Валерый Сянюк вядзе ўлік і прызначэнне транспартных сродкаў, прасцей кажучы, усёй тэхнікі, замацаванай за арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі раёна.


 ПРАЦУЮЦЬ з прызыўнікамі ў групе прызыву на ваенную службу. Яе начальнік старшы лейтэнант Станіслаў Матохін арганізуе мерапрыемствы прызыву. У яго абавязкі ўваходзяць дапрызыўная падрыхтоўка і арганізацыя медагляду юнакоў і вызначэння годнасці па стане здароўя да выканання воінскага абавязку, падрыхтоўка іх да службы ў арміі і іншых сілавых структурах, а таксама аказанне дапамогі абітурыентам, хто паступае ў ваенныя навучальныя ўстановы.


Вядучы спецыяліст Вольга Шах афармляе асабістыя справы, выпісвае ваенныя білеты.
За мінулы год папоўнілі рады Узброеных Сіл 67 салдат тэрміновай службы, адзін накіраваны на службу ў рэзерве.
 ГРУПА тэрытарыяльнай абароны на чале з Аляксандрам Грамніцкім рыхтуе ваеннаабавязаных запасу, штомесяц праводзіць з імі заняткі. У выпадку неабходнасці "запаснікамі" будуць камплектавацца войскі тэрытарыяльнай абароны.


У структуру ваеннага камісарыята ўваходзіць таксама дзяжурная служба. Дзяжураць пазменна Аляксандр Слізень, Іван Шульга, Віктар Скрыпкін і Сяргей Пляшкоў. У асноўным, людзі ваеннай выправы. Маюць вопыт службы ў сілавых структурах.


 Узначальвае сакрэтную часць Наталля Жабенак. Вядзе сакрэтнае справаводства, а інспектар Ірына Крупенька — несакрэтнае.
ВА ЎПРАЎЛЕННІ ваенны камісар Сяргей Жабенак. З разуменнем і адказнасцю да даручанай справы адносіцца Ванда Стома — вядучы спецыяліст па сацыяльнай ахове і пенсійным забеспячэнні. Адказвае таксама за ўсю кадравую работу і вядзе ўлік матэрыяльных сродкаў камісарыята. З Вандай Феліксаўнай у адным кабінеце вадзіцель Мікалай Трашчанка. Прафесіянал, якіх мала.


— ВАЕННЫ камісарыят — вароты ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны, — кажа Сяргей Жабенак. — Тут іх бліжэйшы тыл і для іх рыхтуецца будучае папаўненне. Калі ўлічыць, што на Міёршчыне няма ні адной вайсковай часці, то ваенны камісарыят выступае тварам Арміі.


Цяпер больш за 100 ваеннаслужачых праходзяць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, навучаюцца ў якасці курсантаў у вышэйшых ваенных навучальных установах. Адабрана два кандыдаты для паступлення ў Ваенную акадэмію і на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ. Шмат грамадзян, прызваных ваенкаматам, са звальненнем у запас працягваюць службу ў органах унутраных спраў і МНС.


 Ваенны камісар дзякуе за адданасць справе і прафесіяналізм усім членам дружнага калектыву. Адзначае каласальны ўклад у забеспячэнне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці былых супрацоўнікаў камісарыята Івана Сіповіча, Тамары Астапковіч, Юрыя Мільто, Вікенція Васільева, Аляксандра Дварэцкага, Уладзіміра Яцына, Уладзіміра Пальчаха і многіх іншых, у тым ліку тых, каго няма з намі. Гэта Станіслаў Сяргун, Міланія Васюцёнак, Уладзімір Масіенак, Вера Шчасная, Генадзь Крумін і іншыя.


Сяргей Жабенак віншуе асабісты састаў, а таксама ветэранаў з 75-годдзем ваеннага камісарыята. Жадае ў першую чаргу мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. 

ФАКТЫ Ў ЛІЧБАХ
На уліку ў ваенкамаце 65 воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзевяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 43 пенсіянеры Міністэрства абароны, сем удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ
Міёрскі райваенкамат сфарміраваны 24 красавіка 1944 года. У ходзе вызвалення рэспублікі ён пачаў пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у войскі. У сувязі з ліквідацыяй Дзісенскага раёна ў лістападзе 1959 года ў Міёрскі РВК перададзены справы Дзісенскага райваенкамата.


Першым ваенкамам быў Аляксандр Галавачоў, кіраваў установай у 1944 – 1947 гг. За 75-гадовую гісторыю ваенкамат узначальвала шмат афіцэраў: Рыгор Шабалаў (1947-1952); Раман Івашчанкаў (1952-1955); Іван Манюхін (1955-1956); Віктар Сенін (1956-1968); Алег Рыхтэр (1968-1975); Акім Данько (1975-1978); Павел Ліманскі (1978-1985); Антон Тычко (1985-1988); Валерый Ан (1988-1991); Сяргей Канаўцаў (1991-1998); Сяргей Пляшкоў (1998-2009). Сяргей Жабенак кіруе калектывам з сакавіка 2009 года.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з

архіва раённага ваеннага камісарыяту. 

Ігар МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Ад зладжанасці работы раённага ваеннага камісарыята залежыць многае, у тым ліку тэрытарыяльная абарона, мабілізацыя людзей і транспарта, своечасовы прызыў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика