Двайны юбілей ляснічага Мазейкі. 21.by

Двайны юбілей ляснічага Мазейкі

26.04.2019 — Разное | Герой працы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Двайны юбілей ляснічага Мазейкі
Двайны юбілей ляснічага Мазейкі

Ганаровы лесавод Беларусі, ляснічы 1 класа, які ўзнагароджаны знакам “30 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь”, Уладзімір Мазейка сёлета адзначае дзве знакавыя даты. 30 год ён узначальвае Казьянскае лясніцтва Шумілінскага лясгаса, а заўтра ад-святкуе і асабісты юбілей – шасцідзесяцігоддзе з дня нараджэння.
Уладзімір Міхайлавіч родам з вёскі Туры Столінскага раёна. Ён з мнагадзетнай сям’і, адзіны з сясцёр і братоў абраў лясную гаспадарку. Бацька параіў сыну звязаць сваё жыццё з лесам, бо лесаводы на Брэстчыне заўсёды карысталіся асаблівым аўтарытэтам. Сказаў, ідзі, сын, забяспечыш нас дрывамі, бо на той час з выпіскай было няпроста.
Хлопец паспяхова скончыў Полацкі лясны тэхнікум, але працаваць паехаў на Віцебшчыну. Ажаніўся і захацеў жыць асобна ад бацькоў, а жонка ўгаварыла пася-ліцца бліжэй да сваіх. Ён нават адмовіўся ад перспектыўнай работы ў філіяле Маскоўскага даследчага інстытута ў Пензе, дзе праходзіў вытворчую практыку падчас вучобы ў тэхнікуме.
Пачынаў У. Мазейка працаваць у Гарадоцкім лясгасе (тады Казьянскае лясніцтва адносілася да яго) памочнікам ляснічага, на практыцы ўнікаў у прафесію. Праз сем год узначаліў лясніцтва. Так з 1982 года па сённяшні дзень  тут і працуе.
Калектыў Казьянскага лясніцтва – перадавік сярод аналагічных падраздзяленняў у лясгасе. Кіраўніцтва адзначае, што заданне па стварэнні лясных культур тут выконваецца на 100%. Ды і па нарыхтоўцы драўніны тэмпы толькі нарошчваюцца – штомесяц больш 1000 кубаметраў сякуць у казьянскіх лясах вальшчыкі. І гэта, заўважце, пры вострым недахопе людскіх рэсурсаў і ў цяжка даступным, у асноўным мяккалісцевым, лясным фондзе. А сакрэт поспеху – у падыходзе ляснічага да выканання задач, да падначаленых, наогул да лесу.
Больш за ўсё ганарыцца У. М. Мазейка стварэннем лясных культур – за яго працоўнае жыццё гэта больш за тысячу гектараў новых лясоў. А таксама тым, што за апошнія 13 год не дапусціў ніводнага ўзгарання. Не раз займаў яго калектыў прызавыя месцы ў вобласці і па эканоміі рэсурсаў.
Уладзімір Мазейка цэніць людзей па адносінах да працы, усвядомленых, сумленных. Больш за ўсё любіць парадак. Лічыць, што перш чым узяць каго-небудзь на работу, трэба заехаць і паглядзець на парадак у яго доме. Лепшай характарыстыкі і не трэба.
Сам ён кожны вечар плануе работу на наступны дзень для кожнага члена калектыву (а зараз у яго падначаленні працуюць 28 чалавек, тры майстэрскія ўчасткі). Такая працоўная лагістыка дазваляе ляснічаму ў складанейшых умовах забяспечваць вядзенне лясной гаспадаркі ў казьянскіх лясах.
У гэтыя дні юбіляр атрымае шмат заслужаных цёплых віншавальных слоў ад кіраўніцтва, калег, сяброў і родных. Далучаецца да іх і рэдакцыя раённай газеты, якая не аднойчы пісала пра поспехі і дасягненні Уладзіміра Мазейкі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двайны юбілей ляснічага Мазейкі Ганаровы лесавод Беларусі, ляснічы 1 класа, які ўзнагароджаны знакам “30 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика