«Кірмаш вакансій» дапамог разабрацца, якія работнікі і спецыялісты запатрабаваны ў раёне. 21.by

«Кірмаш вакансій» дапамог разабрацца, якія работнікі і спецыялісты запатрабаваны ў раёне

26.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0594 (Копировать)Агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій, прымеркаваны да свята працы, 25 красавіка адначасова праходзіў  у 128 гарадах і раёнах краіны, у ліку якіх  — і наш гарадскі пасёлак Шаркаўшчына.

Усіх жадаючых працаўладкавацца  ў  раённым цэнтры культуры сустракалі спецыялісты  упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  разам з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, у якіх  па стане на 25 красавіка існавалі свабодныя вакансіі. Дарэчы, такіх аказалася даволі шмат. Шаркаўшчынскаму прадпрыемству меліярацыйных сістэм, напрыклад, патрабуюцца трактарысты і машыніст экскаватара ЭО 3223, Шаркаўшчынская ПМК-68 гатова прыняць на работу галоўнага інжынера, начальніка вытворча-тэхнічнага сектара, муляраў 4  і 3 разрадаў, бетоншчыка 4 разраду, цесляра 3 разраду, трактарыста. З жаночых прафесій  найбольш запатрабаваны  аператары машыннага даення ў сельгаспрадпрыемствах раёна , прадаўцы у магазінах вёскі Ручай і аграгарадка Більдзюгі .  Пераважная большасць вакансій разлічана на прадстаўнікоў  рабочых спецыяльнасцяў. У сацыяльнай сферы раёна свабодных працоўных месцаў на сённяшні дзень  практычна няма.

-Як і ў мінулыя разы, кірмаш вакансій дапамог усім жадаючым даведацца, якія работнікі і спецыялісты запатрабаваны на рынку працы ў нашым раёне,-адзначыла намеснік начальніка упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама , начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін Алена Міледзьеўна Хашкоўская.- У гэтым годзе ён прайшоў пад дэвізам “Знойдзем работу разам!”.Прадстаўнікі кадравых службаў з   11 арганізацый і прадпрыемстваў раёна  аб’ядналіся разам  і сумесна са спецыялістамі нашага упраўлення  прапанавалі  людзям, якія шукаюць сабе  працу ,  выбраць найбольш падыходзячую з 70 запатрабаваных у рэгіёне  вакансій. Кожны, хто пажадаў  працаўладкавацца,атрымаў  магчымасць прыйсці і выбраць для сябе найбольш падыходзячы варыянт.  Так, акрамя ўжо названых варыянтаў,  рабочыя і спецыялісты на розных участках работы запатрабаваны ў некаторых сельгаспрадпрыемствах раёна, сярод  якіх ААТ “Жвіранка”, ААТ “Даватарскі”, ААТ “Буеўшчына”, КУВСП імя Маркава. УКП ЖКГ прапануе вакансіі трактарыста, вальшчыка лесу, электрагазазваршчыка на пастаяннае месца працы, а кровельшчыка па рулонных стрэхах – на часовыя работы. Фельчар, медыцынскія сёстры, фельчар-лабарант, інжынер-энергетык патрэбны Шаркаўшчынскай ЦРБ, а грузчыкі, слесары, будаўнікі – прадпрыемству “Саюзкаапгандль”. На “Кірмашы вакансій” былі прадстаўлены і некаторыя іншыя варыянты. Акрамя гэтага, як і ў мінулыя гады, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама арганізуе прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку выпускнікоў школ і іншых зацікаўленых грамадзян  па найбольш запатрабаваных  на рынку працы раёна прафесіях. Па ўсіх хвалюючых пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама па тэлефоне 4-17-28.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_0599 (Копировать) IMG_0606 (Копировать)IMG_0633 (Копировать)IMG_0613 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика