28 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі). 21.by

28 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

26.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


28 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем усіх вас са светлым і радасным святам –  Вялікаднём!
Уваскрэсенне Хрыстова – адно з самых шаноўных святаў, якое стала сімвалам урачыстасці жыцця,  дабрыні і веры. Як і ўсе рэлігійныя святы, у першую чаргу, з’яўляецца ўнутранай духоўнай урачыстасцю.
Святкуючы Вялікдзень, мы не толькі аддаём даніну багацейшай традыцыі хрысціянства, але і звяртаемся да сваёй гісторыі, да сваіх духоўных крыніц, вечных чалавечых каштоўнасцяў.
Гэтае светлае свята вучыць любві, вернасці, міласэрнасці, паважаць старэйшых, дапамагае ўсім быць больш клапатлівымі, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах.
Няхай гэты дзень стане для вас і вашых сем’яў святам цеплыні, хатняга ачага, любві і ўзаемаразумення. Няхай  цудоўнае святло гэтага ўрачыстага дня пастаянна сагравае вашы сем’і, душы і сэрцы. Шчыра жадаем вам міру, шчасця, здароўя і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.                          Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі) Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна! Сардэчна віншуем усіх вас са светлым і радасным святам – ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика