1 мая споўніцца 20 гадоў з дня смерці беларускага паэта і нашага земляка Івана Яфімавіча Гурбана. 21.by

1 мая споўніцца 20 гадоў з дня смерці беларускага паэта і нашага земляка Івана Яфімавіча Гурбана

26.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кажуць, што душа не памірае, Не гарыць, не тоне ў вадзе. Мы не бачым, а яна — жывая, Прылятае ў госці да людзей. Іван ГУРБАН.

Ён нарадзіўся ў далёкім 1922 годзе, 21 мая, у беднай сям’і і змог закончыць сем класаў. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў мабілізаваны ў Растоўскую вобласць у Чырвоную Армію, працаваў на вугальных шахтах. Вярнуўся ў родную вёску ўжо цяжка хворым на брушны тыф, і толькі цуд і вера ў Бога дапамаглі яму перажыць хваробу.

Пісаць вершы пачаў рана, друкаваўся ў многіх перыядычных выданнях, быў аўтарам некалькіх уласных зборнікаў вершаў. У 1994 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён доўга ішоў да гэтага звання і ўсё жыццё марыў быць прызнаным сярод калег і таварышаў па пяры. Іван Гурбан быў простым чалавекам, які высока цаніў сям’ю, сяброўства, працу і да апошніх дзён быў аддадзены паэтычнаму слову.

Кожны год вось ужо на працягу 20 гадоў яго родныя збіраюцца і едуць на вясковыя могілкі, дзе ён пахаваны, у яго родную вёску Юшавічы, каб ушанаваць памяць свайго бацькі і дзеда. Да гэтай даты яны падрыхтавалі верш “Іванава душа”, з якім мы з задавальненнем знаёмім нашых чытачоў. Няхай гэты верш у чарговы раз нагадае ўсім несвіжанам, што жыў такі чалавек — Іван Гурбан, беларускі паэт і іх зямляк, а яго родныя і блізкія яшчэ раз успомняць яго добрым словам.

“НН”.

 

 

Иванова душа

Душа Ивана

в юшевичских

землях

Уж двадцать лет,

 как обрела

покой.

Но каждый год

к могиле

неизменно

Мы едем,

чтобы дань

отдать родней.

 

И в памяти

всплывают

те мгновенья

Далеких

и давно минувших дней.

Приятно вспомнить сердцу

 ощущенья,

Каким он был —

для внуков и детей.

 

Всегда встречал

с натопленною печью,

Картошкой с салом

в звоне чугунков,

Читал стихи

проникновенной речью,

Когда на пастбищах пасли коров.

 

Любил росу в полях встречать

 с рассветом,

Всю жизнь был человеком

от сохи,

Стал белорусским

признанным поэтом

И посвящал земле родной

стихи.

 

Был предан

«роднай беларускай мове»,

Писал про жизнь, про хлеб,

про урожай,

И в каждой строчке,

в каждом его слове

Звучал призыв любить

свой славный край!

 

Стихи слагая чаще год от года,

Он нёс свой крест,

пока хватало сил.

Он жил поэзией

крестьянского народа —

Ведь сам всегда

народом этим был.

 

И тихий ветер с яблони и груши

На дом роняет листья не спеша.

Мы помним всё —

ведь где-то в наших душах

Всегда живёт Иванова душа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён нарадзіўся ў далёкім 1922 годзе, 21 мая, у беднай сям’і і змог закончыць сем класаў. Пасля вызвалення Беларусі ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика