Пахмурна, з дажджамі і да +18 °С. 21.by

Пахмурна, з дажджамі і да +18 °С

14.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні на тэрыторыі раёна будзе панаваць пахмурнае, з праясненнямі надвор’е, чакаюцца дажджы, месцамі магчымы навальніцы.

Сёння, 14 мая, метэаролагі абяцаюць несвіжанам паўночны вецер, які складзе 4 — 6 метраў за секунду. На працягу дня — воблачна, з праясненнямі, ёсць верагоднасць невялікага дажджу. Удзень — 13…18 градусаў са знакам “+”, уначы — +12…+13 °С.


У сераду, 15 мая, у другой палове дня таксама магчымыя невялікія ападкі і навальніца. Надвор’е застанецца пахмурным, з праясненнямі, паўночна-ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Паветра прагрэецца да +17…+18 °С, начная тэмпература — у межах 10…11 градусаў цяпла.

У чацвер, 16 мая, па дадзеных спецыялістаў, будзе панаваць суцэльная воблачнасць, з невялікімі ападкамі на працягу дня. Вецер — паўночна-ўсходні — 5 — 7 м/с, з парывамі да 13. Дзённая тэмпература складзе 14…15 вышэй за нуль, уначы — 12…13 цяпла.

Да +15…+18 °С чакаецца ўдзень 17 мая, захаваецца воблачнасць і дажджы. Усходні вецер — 7 — 9 м/с, парывы — да 15. Ноччу — 13…15 градусаў цяпла.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні на тэрыторыі раёна будзе панаваць пахмурнае, з праясненнямі надвор’е, чакаюцца дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Сёння, 14 мая,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика