Новыя перспектывы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі былі разгледжаны падчас візіту шаркаўшчынскай дэлегацыі у Латвію — Екабпілскі край. 21.by

Новыя перспектывы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі былі разгледжаны падчас візіту шаркаўшчынскай дэлегацыі у Латвію — Екабпілскі край

14.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

web_Visit_Jekabpils_april_2019_025Напрыканцы мінулага месяца  дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна пабывала ў Латвіі, каб азнаёміцца з дзейнасцю  адукацыйных устаноў Екабпілскага краю і стаць удзельнікамі круглага стала па абмену вопытам у сферы адукацыі і праектнай дзейнасці.

Падчас сустрэчы за круглым сталом магчымасці супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі ўстановамі Шаркаўшчынскага раёна і Екабпілскага краю прадстаўнікі дзвюх краін і рэгіёнаў абмеркавалі пасля наведвання некаторых  навучальных устаноў Латвіі і  знаёмства   з  арганізацыяй іх  адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў.

-Наперадзе ў дзяцей і педагогаў – цікавая сумесная работа і шмат цікавых  планаў на будучыню,- было адзначана падчас сустрэчы.-  А будучае супрацоўніцтва прадугледжвае абмен інфармацыяй, дасягненнямі і вопытам па развіцці адукацыйнага працэсу  і ўдасканаленні работы  навучальных устаноў дзвюх краін ,сумесную распрацоўку навуковых і навукова-метадычных матэрыялаў, удзел у  міжнародных праектах, правядзенне прадметных алімпіяд, конкурсаў і майстар-класаў, сумесных турзлётаў, спаборніцтваў, творчых вечароў, іншых мерапрыемстваў. Тым больш , што сучасныя тэхналогіі адкрываюць новыя магчымасці для плённага супрацоўніцтва і знаёмства з вопытам работы замежных   калег.

Дэлегацыю Шаркаўшчынскамга раёна ў Латвіі прадставілі галоўны спецыяліст  Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Н. А. Арэшкава, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама К. Р. Міхнёнак, кіраўнікі сярэдняй школы № 1 нашага гарадскога пасёлка, Лужкаўскай, Германавіцкай сярэдніх школ і Велікасельскай ДС-СШ  С. Р. Ганебны, Л. В. Гараніна , Л. Г. Маркевіч  і Ю. Ч. Матуль, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Н. М. Пастушкова і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі раёвыканкама Н. П. Турчынская.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.web_Visit_Jekabpils_april_2019_002 web_Visit_Jekabpils_april_2019_008web_Visit_Jekabpils_april_2019_010 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_012 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_013 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_014 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_026 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_042 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_046 (Копировать)web_Visit_Jekabpils_april_2019_047 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика