Музей Беларускага Палесся запрашае на выставу сучаснага іканапісу. 21.by

Музей Беларускага Палесся запрашае на выставу сучаснага іканапісу

16.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

  Музей Беларускага Палесся запрашае на экспазіцыю работ сучаснага іканапісу «Час жыцця/Час смерці».



  На выставе прадстаўлены работы, створаныя падчас Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу, што праходзілі ў верасні 2018 года ў Навіцы (Польшча). У двухтыднёвым пленэры прынялі ўдзел 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Літвы і Сербіі.





  Выстава ў пінскім музеі - вынік супрацоўніцтва з Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскім інстытутам у Мінску.





  Мастакам на пленэры прапанавалі адлюстраваць людскую драму і перспектыву вечнага жыцця. У сваіх работах майстры не прытрымліваюцца законаў традыцыйнага іканапісу, а перадаюць біблейскія сюжэты праз уласную інтэрпрэтацыю. Вялікая стылістычная і сэнсавая разнастайнасць выклікае шчыры інтарэс не толькі ў прафесійных мастакоў, але і ў людзей, якія далёкія ад выяўленчага мастацтва.





  Сваю ролю іграе і тэматыка экспазіцый. Сёлетняя выстава прысвечана, як заяўлена ў назве, жыццю і смерці. Гэта вечная тэма, якая знаходзіць водгук у кожным чалавеку. А творчая асаба ўспрымае ўсё гіпербалічна. У работах гэта праяўлена праз сюжэты і кантрасты. Наведвальніку выставы будзе цікава пранікнуцца даўно знаёмым вобразам у новай іпастасі, паразважаць над тым, чаму мастак адлюстроўвае яго менавіта так.



  На выставе прадстаўлена каля пяцідзесяці работ, тэмай якіх абраны сюжэты ўсёй біблейскай гісторыі ад ветхазаветных часоў да эпохі Новага Завету, зняважанне смерці на крыжы і Узнясенне.





  Арганізатары пленэру пацвярджаюць, што не ўсе працы з’яўляюцца іконамі, але ж усе яны сведчанне сузірання і асмыслення Слова Божага.







  У Пінску выстава будзе працаваць да 2 чэрвеня.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

  Фота аўтара


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Музей Беларускага Палесся запрашае на экспазіцыю работ сучаснага іканапісу «Час жыцця/Час смерці».   На выставе прадстаўлены работы, створаныя падчас Х...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика