“Зарніца” – гэта спрыт, вынослівасць і знаходлівасць. 21.by

“Зарніца” – гэта спрыт, вынослівасць і знаходлівасць

21.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 мая ў Смаргонскім раёне адбылася раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца», прымеркаваная да Дня піянерскай дружбы і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ініцыятарам і арганізатарам «Зарніцы» выступіў Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Дапамогу і садзейнічанне ў правядзенні гульні аказалі вайсковая часць 2044 і раённая арганізацыйная структура «ДТСААФ».

13 каманд піянерскіх дружын школ спаборнічалі ў спрыту, вынослівасці і знаходлівасці. Удзельнікі «Зарніцы» павінны былі як мага хутчэй прайсці ўсю дыстанцыю з якасным выкананнем заданняў, расшыфраваўшы прадстаўленыя маршрутныя лісты па азбуцы Морзэ.

Падлеткі паказалі свае спартыўныя навыкі, знаходлівасць, кемлівасць, прадэманстравалі ўменне аказаць першую медыцынскую дапамогу, веданне раслін у віктарыне «Зялёная аптэка».

Пераможцам спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарніцы» стала каманда «Дружына» ДУА «СШ № 1 г.Смаргоні». Каманда «Легіён» ДУА «СШ № 6 г.Смаргоні» апынулася на другім месцы, «Патрыёты» ДУА «КПК Жодишковский я / с-СШ» - на трэцім.

3882efe0d2f218c9d1fb24593915460e.jpg

IMG_20190518_111735.jpg

Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення адукацыі, а таксама каштоўнымі прызамі аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама. Астатнія каманды атрымалі салодкія прызы за ўдзел, якія падаў раённы камітэт ГА «БРСМ».

665ddce1b5f6feae4aee7c18dba13ce2.jpg

Жана КУТКО, загадчык аддзела Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 мая ў Смаргонскім раёне адбылася раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца», прымеркаваная да Дня піянерскай дружбы і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика