У Обалі з’явіўся тэматычны прыпынак МНС. 21.by

У Обалі з’явіўся тэматычны прыпынак МНС

21.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Обалі з’явіўся тэматычны прыпынак МНС

Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання пры курэнні, а таксама прэзентацыі мабільнага дадатка «МНС Беларусі: дапамога побач» у гарадскім пасёлку Обаль  на месцы аўтобуснага прыпынка абсталяваны тэматычны прыпынак МНС, прымеркаваны да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню».
У рамках акцыі на гэтым прыпыначным пункце адбылася сустрэча начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Сасновіча з насельніцтвам пасёлка. Андрэй Іванавіч правёў інфармацыйна-тлумачальную гутарку, расказаў пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, прывёў статыстыку і прыклады пажараў з гібеллю лю-дзей, якія адбыліся па віне курцоў. Кіраўнік раённай службы ратавання таксама рэкамендаваў прысутным устанавіць на тэлефоны мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач».
Безумоўна, быў зроблены акцэнт на тым, што ні ў якім разе нельга пакідаць дзяцей адных без нагляду. Толькі так магчыма спыніць дзіцячае свавольства малых з агнём. У сувязі з гэтым Андрэй Сасновіч узгадаў пра крымінальную адказнасць, прадугледжаную арт. 159 КК РБ «Па-кіданне ў небяспецы».
На тэматычнай пляцоўцы супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях заклікалі прысутных засцерагчы сябе ад шкодных і смяротна небяспечных для жыцця звычак, а таксама прыняць удзел у конкурсах, гульнях і віктарынах.
Падчас мерапрыемства трансліраваліся відэаролікі прафілактычнай накіраванасці, а ўдзельнікі атрымлівалі памяткі і буклеты з заклікам «Не прапальвай сваё жыццё!».
Тэматычны прыпынак МНС знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы Обалі, і цяпер ён пастаянна будзе нагадваць пра тое, што трэба быць асцярожнымі, выконваць правілы асабістай бяспекі.
Надрукавана ў №39 ад 21. 05. 2019 г.
На тэматычнай пляцоўцы супрацоўнікі РАНС заклікалі прысутных засцерагчы сябе ад шкодных звычак.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Обалі з’явіўся тэматычны прыпынак МНС Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання пры курэнні, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика