Шествие выпускников в Молодечно, награждение и салют запланированы на 9 июня. 21.by

Шествие выпускников в Молодечно, награждение и салют запланированы на 9 июня

23.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў у Маладзечне прагучыць 30 мая. У астатніх школьнікаў навучальны год завершыцца 31-га.

Фото из архива "МГ".
Фото из архива "МГ". "Маладзечанская газета"

Раённы выпускны баль запланаваны на 9 чэрвеня. Па традыцыі гэта відовішчнае свята прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан.

Пакуль у бліжэйшай перспектыве выпускнікоў -- экзамены. Пройдуць яны з 1 па 8 чэрвеня. Сто юнакоў і дзяўчат прэтэндуюць на залатыя медалі і яшчэ тры – на сярэбраныя. Гэта найбольшая колькасць за апошнія дзесяць гадоў.

-- Раённы выпускны баль для адзінаццацікласнікаў пройдзе ў звычайным фармаце. У 20.00 дзве калоны школьнікаў разам з бацькамі, педагогамі, кіраўніцтвам навучальных устаноў і райвыканкама адначасова пачнуць свой шлях у суправаджэнні духавых аркестраў ад гімназіі №6 і музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Яны ўскладуць кветкі да стэлы ў парку Перамогі, -- расказала  галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі райвыканкама Аксана Курчына.

На сцэне Летняга амфітэатра ўрачыста ўзнагародзяць лепшых выпускнікоў -- тых, хто закончыў гімназію ці школу з медалём або праявіў сябе ў вывучэнні асобных дысцыплін, а таксама ў спорце і творчасці. Ушануюць бацькоў і педагогаў. Па традыцыі на выпускным выступаюць зоркі беларускай эстрады.

Таксама запланаваны святочны салют.

Больш падрабязна   у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 25 мая.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў у Маладзечне прагучыць 30 мая. У астатніх школьнікаў навучальны год завершыцца 31-га. Раённы выпускны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика