П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт. 21.by

П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт

26.05.2019 15:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsknews.by

П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт. Цяпер парушальнік можа трапіць на “хімію” або нават у турму. Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на пракуратуру Кастрычніцкага раёна сталіцы, здарэнне адбылося раннім ранкам у электробусе №59. У салоне сярод пасажыраў быў нецвярозы мужчына, які слухаў музыку праз дынамікі свайго тэлефона, прытанцоўваў і грукаў рукой у шкло дзвярэй, прычым даволі моцна.

У салоне быў супрацоўнік міліцыі ў форме, які ехаў на службу. Ён папрасіў выпадковага спадарожніка паводзіцца ў транспарце належным чынам, але той не зрэагаваў. Калі просьба паўтарылася, малады чалавек пачаў нецэнзурна лаяцца. Міліцыянт папярэдзіў, што знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане і нецэнзурная лаянка з’яўляюцца правапарушэннем, пасля чаго дэбашыр палез біцца. Але праваахоўнік скруціў пасажыра, прышпіліў яго кайданкамі да поручня і так даставіў на канцавы прыпынак, дзе іх чакаў нарад міліцыі.

Калі затрыманы працверазеў, то прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым. Аднак на яго ўсё адно завялі крымінальную справу за гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі. Дэбашыра змясцілі ў ізалятар. Яму пагражае арышт, “хімія” або нават пазбаўленне волі. Раней ён ужо меў праблемы з законам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsknews.by П’яны мінчук учыніў дэбош у электробусе, дзе выпадкова апынуўся міліцыянт. Цяпер парушальнік можа трапіць на “хімію” або нават у турму. Як паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика