В «Ловжанском» лидируют по подготовке к зелёной жатве. 21.by

В «Ловжанском» лидируют по подготовке к зелёной жатве

27.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя касілкі будуць дарэчы
Пасля яравой сяўбы ў сельгасарганізацыях адразу прыступілі да рамонту тэхнікі, якая будзе ўдзельнічаць у нарыхтоўцы кармоў.
Гэта трактары і машыны на адвозцы, касілкі, кормаўборачныя камбайны, граблі, варушылкі. Па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу  Віталя Коваля, усяго ў гаспадарках ёсць 35 касілак, 13 КВК, 8 кормаўборачных камбайнаў “Палессе”, 46 спецыяльных прычэпаў для адвозкі зялёнай масы.

Ідзе рамонт К-744.

Ну, а лепш за ўсё падрыхтоўка да зялёнага жніва ідзе ў “Лаўжанскім”, на мехдвары гэтай гаспадаркі мы пабывалі два дні таму. Механізатары былі заняты кожны сваёй справай. Напрыклад, Аляксандр Галуза рамантаваў свой К-744, які будзе задзейнічаны на трамбоўцы сянажнай масы. Давесці трактар да ладу дапамагаў зваршчык Яўген Копцеў.

“Да касавіцы рыхтуемся сур’ёзна, бо работы наперадзе мора – трэба нарыхтаваць паўтарагадовы запас корму, а гэта 35 тысяч тон ці 27 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, – расказаў дырэктар гаспадаркі Пётр Кунштэль. – Дзеля гэтага нават узялі сабе дадатковыя 160 гектараў у Слабадзе, дзе пасеялі аднагадовыя (палеткі раней належалі “Шу-мілінскаму райаграсэрвісу”). У нас не хапае касілак, таму нядаўна на Коханаўскім экскаватарным заводзе набылі дзве ратацыйныя навясныя, кожная з якіх каштуе па 11 тысяч. Думаем набыць яшчэ і граблі”.
Пра перавагі новых касілак расказаў механік Яўген Дзятлоўскі: “Шырыня захопу 2,6 метра, касілкі ўдасканаленыя, такіх яшчэ няма ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. У дапамогу новым касілкам у гаспадарцы ёсць яшчэ тры з мінулых гадоў. Акрамя гэтага, на палетках будзе працаваць “Ягуар”, ну, а з КВК і з трактарамі на адвозцы абяцалі дапамагчы на Віцебскім мясакамбінаце”.
Дарэчы, пасля тэхнічнай наладкі касілкі на днях прычэпяць да трактароў і яны выедуць на першую абкатку. У “Лаўжанскім” ужо косяць свірэпіцу на корм для жывёлагадоўчага комплексу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя касілкі будуць дарэчы Пасля яравой сяўбы ў сельгасарганізацыях адразу прыступілі да рамонту тэхнікі, якая будзе ўдзельнічаць у нарыхтоўцы кармоў. Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика