Семья Храмёнок из Тихонят немало усилий и времени отдаёт на благоустройство своей усадьбы. 21.by

Семья Храмёнок из Тихонят немало усилий и времени отдаёт на благоустройство своей усадьбы

11.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы візіт на сядзібу Мікалая Пятровіча і Ганны Сяргееўны Храмёнкаў іх зяцю запомніўся надоўга. Як заведзена, вытапілі лазню, а потым гаспадар і яго сын павялі новага родзіча на прысыпаны сняжком падворак, дзе з дапамогай бензапілы выразалі ў паверхні зямлі лунку. “Навошта?”, – насцярожана мовіў той. “Убачыш”, – быў адказ. Калі ж пасля парылкі мужчыны вярнуліся ў двор і прапанавалі яму разам з імі скокнуць у нейкую чорную бездань, зяць вырашыў, што трапіў у сям’ю вар’ятаў… А пазней з гумарам распавядаў пра сваё першае купанне ў басейне, якога зімой практычна не бачна.

Звычайна ля прыватных дамоў гаспадары капаюць саджалкі, але Храмёнкам дастаўся сухі ўчастак “на гары” – так называюць у Ціханятах месца над возерам. Старажылы кажуць, што даўней тут было мноства склепаў, дзе людзі захоўвалі агародніну, пазней расла кукуруза, а ў 90-х, калі ва Ушачах пачаўся дачны бум, вылучылі некалькі ўчасткаў для гэтай мэты. Мікалай Пятровіч у той час працаваў у ПМК-66, і сям’я мела кватэру ў мікрараёне прадпрыемства, але марыла пра прасторны дом. Пабудаванае жыллё аказалася вельмі дарэчы, калі ў бацькоў Ганны Сяргееўны, што жылі на Глыбоччыне, згарэла хата. Храмёнкі забралі іх да сябе і разам асталяваліся ў вёсцы, пакінуўшы ўшацкую кватэру сям’і сына. А паколькі людзі яны надзвычай працавітыя і мэтанакіраваныя, з кожным годам сядзіба станавілася ўсё больш прыгожай, прырастала новымі элементамі добраўпарадкавання.
– З прыгаданым басейнам мы з сынам “гулялі” ўсё лета 2008 года, – расказвае гаспадар. – У нас увогуле такі прынцып: калі нешта рабіць, дык дабротна. Вось і вадаём выкапалі вялікі, глыбінёй два метры, прычым, уручную. На дно паслалі спецыяльную плёнку, чашу выклалі з зацэментаванага камення. Збіраў яго на палях: у асноўным, у касарскім боку, ля Весніцка – напэўна, рэйсаў 20 зрабіў на мікрааўтобусе, так што аказаў дабрачынную дапамогу мясцовым аграрыям. Хоць і шмат сіл прыклалі, затое вадаём атрымаўся якасны, не працякае. Штогод у пачатку лета мяняем ваду, чысцім. У нас тут і рыбка жыве: карасі, краснапёрка, плотка – навакольныя каты часцяком на бардзюры збіраюцца і спрабуюць рыбачыць…
Шмат на сядзібе Храмёнкаў і іншых адметных аб’ектаў: агароджа з каменнай асновай, вялікая тэраса з летняй кухняй, стыльныя кветнікі і дрэвы, арэлі, дзіцячы куток – у дзядулі з бабуляй вельмі часта гасцююць чатыры ўнучкі, прыязджаюць дзеці і іх сябры. Дызайнам участка займаецца дачка Алёна, яна ж і генерыруе ідэі па рэканструкцыі дома, у якім ёсць усе гарадскія выгоды. Летась, напрыклад, перабудавалі дах, каб зрабіць пакоі на другім паверсе.
Сям’ю Храмёнкаў не аднясеш да надта заможных. Ганна Сяргееўна – былы работнік гандлю, цяпер ужо на пенсіі. За плячыма яе мужа 43 гады шафёрскага стажу – зараз ён водзіць аўтамабіль райбальніцы, дастаўляе хворых на жыццёва неабходную працэдуру гемадыялізу. Такім чынам мушу падкрэсліць, што вытанчаная прыгажосць і ўтульнасць іх сядзібы – не вынік астранамічных укладанняў, а плён карпатлівай працы бацькоў і дзяцей. Усё гэта было ацэнена камісіяй, якая вызначала летась пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні: па яе рашэнні сядзіба Храмёнкаў трапіла ў лік лаўрэатаў намінацыі “Дом узорнага парадку”.
– У суседкі кожнае лета па чарзе гасцююць сяброўкі са сталіцы, дык яны проста ў захапленні ад нашага возера – зранку ў любое надвор’е бяруць пляжны парасон і ідуць на бераг. Кажуць, што тут гаючае паветра, а прырода лепшая, чым на любым курорце, – расказвае Ганна Сяргееўна. – А мы тут жывём! Выйдзеш раніцай на ганак, паглядзіш наўкол – і адчуваеш сябе шчаслівым. Дык як жа можна не прыкласці руку да таго, каб захаваць тутэйшую прыгажосць, яшчэ больш прыхарашыць гэты куточак роднай зямлі, што дастанецца ў спадчыну нашчадкам…
Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы візіт на сядзібу Мікалая Пятровіча і Ганны Сяргееўны Храмёнкаў іх зяцю запомніўся надоўга. Як заведзена, вытапілі лазню, а потым гаспадар і яго сын павялі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика