Захаванне тэхналогій — гарантыя якасці. 21.by

Захаванне тэхналогій — гарантыя якасці

11.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У гэтыя дні на палях сельгасарганізацый актыўна працуе кормаўборачная тэхніка. Аграрыі імкнуцца максімальна выкарыстоўваць кожны рабочы дзень. На гэты раз рэдакцыя “раёнкі” выехала ў КСУП “Чырвоны баец”, каб расказаць чытачам, як тут ідзе корманарыхтоўка. Даведацца аб гэтым нам дапамог брыгадзір паляводчай брыгады Фёдар Еўдакімаў, які праінфармаваў, якімі тэмпамі ідзе работа ў гаспадарцы.
Так, па стане на ўчарашнюю раніцу травы на сена і сянаж скошаны на 554 га,
убрана — на 453 га. Усяго плануецца скасіць іх 897 га. Сена нарыхтавана 163 т (з запланаваных 700 т), сенажу — 4078 т (пры плане 8500 т).

На пад’ездзе да поля каля в.Шырокае ў паветры адчуваўся пах свежаскошанай травы — міма нас пранеслася грузавая машына, прычэп якой да верху быў запоўнены зялёнай масай. Праца ў полі пачалася з самай раніцы, паколькі час і добрыя ўмовы надвор’я ўпускаць нельга.

Траву скошваюць з дапамогай дзвюх касілак, на якіх працуюць Дзмітрый Аляксееў і Дзяніс Казанцаў. Пры дапамозе граблей “Millenium” Аляксандр Муха збірае скошаную масу ў валкі.
На падборшчыку КВК-800 “Палессе” Віталь Бяляўскі здрабняе сянажную масу, якая адпраўляецца ў траншэі. Яе адвозку на МАЗах забяспечваюць Віктар Сенчукоў, Аляксандр Ермалаеў, Мікалай Аляксееў, а таксама накіраваны на дапамогу ад філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” на трактары з пры­чэпам ПІМ Уладзімір Бяляўскі.



Трамбоўка сенажу ажыццяўляецца ў дзве змены. Закладка праходзіць з захаваннем усіх тэхналагічных норм, за гэтым працэсам уважліва сочаць адказныя асобы.
Наколькі паспяхова спрацуюць аграрыі ў кормавытворчасці, настолькі прадуктыўнай будзе аддача ад жывёлагадоўлі ў зімова-стойлавы перыяд, адзначыў Фёдар Еўдакімаў. Каб атрымаць якасны корм, неабходна выкон­ваць усе тэхналагічныя патрабаванні падчас касьбы траў, збірання ў валкі, падбору сянажнай масы і трамбоўкі яе ў траншэі. Задача — не проста нарыхтаваць корм у неабходнай колькасці, а каб ён быў якасным, меў высокую кармавую і біялагічную каштоўнасць.



Дакладна вызначыць тэрміны корманарыхтоўкі пакуль нельга, бо тут поспех залежыць ад некалькіх складнікаў, падзяліўся з намі Фёдар Еўдакімаў. Па-першае, спраўная тэхніка, якая не падвядзе ў самы адказны момант. Па-другое, добрая работа агранамічнай службы, якасны падбор траў, які забяспечыць высокую ўраджайнасць, выкананне тэхналогіі працэса корманарыхтоўкі. Вялікую ролю адыгрывае зладжанасць калектыву: усе павінны працаваць у адзінай звязцы, аператыўна, пакуль дазваляе надвор’е.

Наперадзе работнікаў КСУП “Чырвоны баец” чакае яшчэ шмат сельскагаспадарчых клопатаў, ну, а ў гэты перыяд, спа­дзяемся, адна з найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній — корманарыхтоўка — бу­дзе праве­дзена на належным
узроўні.

Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: Віталь Бяляўскі; Аляксандр Муха; Віктар Сенчукоў і Мікалай Аляксееў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя дні на палях сельгасарганізацый актыўна працуе кормаўборачная тэхніка. Аграрыі імкнуцца максімальна выкарыстоўваць кожны рабочы дзень. На гэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика