В школах Ушаччины прошли выпускные вечера. 21.by

В школах Ушаччины прошли выпускные вечера

12.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Школьны атэстат, развітальны вальс і сустрэча першага світанка дарослага жыцця. Мінулыя выхадныя прайшлі на Ушаччыне пад знакам выпускных баляў. Са сценамі родных школ, педагогамі развіталіся 58 юнакоў і дзяўчат.
Напэўна, больш за ўсё ўвагі ў гэты вечар дасталася выпускнікам і настаўнікам Ушацкай школы. І гэта зразумела: яе сёлета скончыла адзіная ў раёне залатая медалістка Вікторыя Полазава. Дасягнуць такой вяршыні, па словах дзяўчыны, удалося дзякуючы пастаяннай рабоце над сабой і, канечне ж, правільна пастаўленай мэце ў жыцці. Дарэчы, выпускніца марыць звязаць свой лёс з любімымі хіміяй і біялогіяй, якія вывучала на павышаным узроўні.

– Гэта вялікае шчасце – бачыць поспехі свайго дзіцяці, – падзяліліся з намі бацькі Вікторыі Таццяна Уладзіміраўна і Сяргей Васільевіч. – Сёння для нас асаблівы дзень, які яшчэ раз пацвердзіў, што жыццё не прайшло дарэмна!
Ніколі не здраджваць сваёй мары, быць настойлівымі і працавітымі жадалі ўсім 46 выпускнікам дырэктар Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі, начальнік аддзела па адукацыі Наталля Васільеўна Стрыжонак і першы сакратар райкама БРСМ Рыта Уладзіміраўна Хрыпель. Ганаровыя госці падзякавалі педагогам за іх высакародную працу, бацькам за тое, што яны разам са школай выхавалі дастойных сыноў і дачок. І зноў звярнуліся да выпускнікоў з пажаданнем дасягнуць усіх вышынь, якія яны паставяць перад сабою. І няхай гэта будзе не толькі асабіста для іх, але і на карысць любімай Радзімы.


У канве цудоўнага балю – урачысты момант уручэння ўзнагарод. Падзякамі раённага Савета дэпутатаў адзначаны старшыня Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна другога склікання Яўген Бародзіч і іншыя яе актывісты. Падзякі райкама БРСМ атрымалі пастаянныя удзельнікі розных мерапрыемстваў і акцый. Сапраўднымі зоркамі вечара, якія не раз выходзілі за ўзнагародамі, сталі Наталля Ладзік, Аляксей Машчонак, Караліна Клачок, Лізавета Андрыковіч. Працавітасць і настойлівасць юнакам і дзяўчатам прывівалі іх класныя кіраўнікі Ірына Уладзіміраўна Леснічэнка і Марына Уладзіміраўна Міхайлава.
Сімвалічна ў Год малой радзімы ля школы была закладзена алея выпускнікоў. Пасадка маладых туй ля роднай навучальнай установы павінна стаць добрай традыцыяй.


Афіцыйная частка балю завяршылася прыгожым вальсам выпускнікоў. Не менш цікавы працяг чакаў прысутных у актавай зале. Многія мамы і нават таты змахвалі слёзы, калі на экране з’яўляліся фота іх малых і ўжо дарослых дзяцей, а вядучыя зачытвалі адметныя іх характарыстыкі. Няпроста было справіцца з хваляваннем заўсёды стрыманым Івану Іванавічу і Альбіне Васільеўне Баруновым, якія прыйшлі на апошні школьны баль любімага ўнука Дзмітрыя. Каб не прапусціць урачыстасць, загадзя адклалі ўсе планы Аляксандр Аляксандравіч і Кацярына Аркадзьеўна Марачкіны – школу сёлета скончыла іх старэйшая дачка Ангеліна.
Падчас святочнага дзейства юнакоў і дзяўчат чакала нямала сюрпрызаў: сустрэча з першымі настаўнікамі, ад імя якіх выступіла Наталля Анатольеўна Шарыпа, канцэртныя нумары ў выкананні вучняў і нават бацькоў. Крэатыўна падзякаваў сваім надзейным памочнікам з абодвух класаў педагог-арганізатар Уладзімір Леанідавіч Хамёнак, які ўручыў “мэтавыя” падарункі: балалайку – для аматара музыкі, “расцішку” – невысокім выпускнікам, а таксама кактусы – як напамін, што жыццё бывае калючым. Да слёз кранулі прысутных адзін з наказаў педагогаў “Не забывайцеся есці і цёпла апранацца”, а таксама танец выпускнікоў са сваімі мамамі і татамі.


Чаканым момантам стала, вядома ж, атрыманне атэстатаў. Дакумент аб адукацыі ім ўручыў дырэктар школы В.І.Клімашэўскі.
Прыгожым і гучным стаў выпускны вечар у Арэхаўскай школе. Сёлета тут у дарослае жыццё выйшлі 6 дзяўчат і 1 хлопец. Ледзь стрымлівалі слёзы падчас развітання з любімымі выхаванцамі іх першая настаўніца Святлана Фёдараўна Папко і класны кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Ліленка. Шмат у гэты вечар было цікавых успамінаў аб школьным жыцці, цёплых пажаданняў, арыгінальных сцэнічных нумароў. Адметнасцю мерапрыемства стала аб’яўленая падзяка выпускніцы ўстановы Сняжане Залатой, актывісту Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна – яе дзяўчыне ўручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч.


Такая ж узнагарода знайшла і выпускніцу Вялікадолецкай школы Дар’ю Васілевіч і стала дадаткам да мноства дыпломаў і грамат, атрыманых падчас вучобы. “Каб былі на тое мае паўнамоцтвы – усіх бы вас пакінула на другі год!” – і з жартам, і з сумам казала пры ўручэнні атэстатаў дырэктар Рыма Леанідаўна Аніскевіч. Справа тут не ў паспяховасці 5 выпускнікоў – проста кожны з іх шмат зрабіў для праслаўлення роднай школы як у вучобе, так і ў спорце, на шматлікіх творчых і інтэлектуальных спаборніцтвах. Тая ж Дар’я Васілевіч з’яўляецца двухразовым пераможцам раённых конкурсаў “Эрудыт” (у складзе каманды школы) і прызёрам конкурсу міжкультурных камунікацый. Антон Ардынскі – ужо сапраўдны “прафесар”. І стаць такім па факце яму шчыра жадалі ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці. Мяркуйце самі: хлопец сем разоў станавіўся прызёрам абласных навукова-практычных канферэнцый “Квант” і “Эўрыка”! Дыяна Паршонак – шматразовы пераможца і прызёр раённых конкурсаў малюнкаў і плакатаў, спаборніцтваў “Беларуская лыжня” і “Снежны снайпер”. Яшчэ больш значных спартыўных дасягненняў у Арцёма Полазава – пераможцы “Беларускай лыжні”, абласных спаборніцтваў па біятлоне, мнагабор’і, які адстойваў гонар Віцебшчыны на рэспубліцы ў складзе зборных каманд вобласці – сапраўдная спартыўная “зорачка”. Да ліку такіх можна аднесці і яго аднакласніцу Анастасію Хадан, неаднаразовага пераможцу раённых спаборніцтваў па лыжах, біятлоне і турызме, прызёра абласнога “Снежнага снайпера”. Займала Насця прызавыя месцы і на раённай алімпіядзе прававых ведаў – “камсамолка, спартсменка і проста прыгажуня”. Дарэчы, гэта можна сказаць пра кожную з вялікадолецкіх выпускніц. А каб знакаміты кіношны выраз быў закончаным, дзяўчаты збіраюцца стаць і студэнткамі.
Прыемныя ўспаміны, слёзы хвалявання і радасці, кветкі, шчаслівыя ўсмешкі і бясконцыя здымкі на памяць з аднакласнікамі, настаўнікамі і бацькамі – усё гэта выпускны баль, які перагарнуў апошнюю старонку дзяцінства і раскрыў перад учарашнімі школьнікамі новыя, нязведаныя прасторы дарослага жыцця. У добры шлях, выпускнікі!



Кацярына

КАВАЛЕЎСКАЯ, Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьны атэстат, развітальны вальс і сустрэча першага світанка дарослага жыцця. Мінулыя выхадныя прайшлі на Ушаччыне пад знакам выпускных баляў. Са сценамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика