Каля 30 чалавек эвакуявалі на пажары ў аршанскім інтэрнаце. 21.by

Каля 30 чалавек эвакуявалі на пажары ў аршанскім інтэрнаце

14.06.2019 08:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

13 чэрвеня ў 16:42 сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі выявіла пажар на трэцім паверсе трохпавярховага інтэрната Аршанскага мясакансервавага камбіната. Як адзначае прэс-служба МНС, агонь узнік у адным з пакояў інтэрната.

Супрацоўнікі МНС выратавалі на пажары чатырох чалавек, эвакуявалі 27 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей. Пацярпелых пры інцыдэнце няма. 

Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 13 чэрвеня ў 16:42 сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі выявіла пажар на трэцім паверсе трохпавярховага інтэрната Аршанскага мясакансервавага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика