Яна ўзважвае шчасце. 21.by

Яна ўзважвае шчасце

14.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці можна ўзважыць шчасце? Ніна Арол, акушэрка з 42-гадовым стажам упэўнена: можна. Менавіта яна першай узяла на рукі многіх-многіх жабінкаўцаў, якія гучным або нясмелым крыкам абвясцілі ўсім аб прыходзе на белы свет.
Ніна Іванаўна лічыць, што стаць акушэркай ёй было наканавана лёсам: бабуля Кацярына і прабабуля Праскоўя былі вясковымі “павітухамі”, і яе саму яшчэ ў школьны час вабіла медыцына. Мара здзейснілася, калі паспяхова адвучылася ў Брэсцкім медвучылішчы і прыйшла працаваць фельдчаркай у Сычоўскі ФАП. Потым рупілася ў Глыбокаўскай сельскай бальніцы, акушэркай у жаночай кансультацыі. З 1981 года Ніна Іванаўна працуе ў Жабінкаўскім раддоме, а цяпер — у гінекалагічным аддзяленні. Тут яна знайшла другую сям’ю ў калектыве калег-аднадумцаў. Яна дзеліцца радаснымі навінамі, а часам клопатамі з урачом Ларысай Шмурадка, медсястрой Ганнай Панасюк.
— Калі прымаем здаровенькае дзіцятка, — радуюся за маленькае і парадзіху, — кажа Ніна Іванаўна. — Зараз, канечне, у нашым раддоме гэта рэдкасць, а раней за змену, бывала, па некалькі немаўлятак нараджалася. Заўжды адчувала трапяткое пачуццё да цяжарных жанчын: у іх б’юцца адначасова два сэрцы! Гэта ж які цуд! Заўжды жадаем бацькам, якім “бусел прынёс” сыночка ці дачушку, “клікаць” яго праз пару-тройку годзікаў яшчэ.
Работу сваю, як прызналася акушэрка, вельмі любіць і іншай жыццёвай дарогі не ўяўляе. Заўжды спяшаецца на “перасменку” ў добрым настроі. Яе вопыт і практыка дапамагаюць знаходзіць патрэбныя словы падтрымкі да кожнай цяжарнай жанчыны, каб у адведзены тэрмін можна было пачуць: “Віншуем, у вас нарадзілася…” Ну, а хлопчык ці дзяўчынка — у залежнасці, каго “бусел прынёс”!
Кацярына ЦІТОВА.
Фота Святланы БЯЛЯК.
На здымку: Ніна АРОЛ з пацыенткай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці можна ўзважыць шчасце? Ніна Арол, акушэрка з 42-гадовым стажам упэўнена: можна. Менавіта яна першай узяла на рукі многіх-многіх жабінкаўцаў, якія гучным або...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика