Статут ВКЛ 1588 года, сустрэчы з любімымі аўтарамі, “навінкі” беларускай літаратуры. Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» стала для прысутных сапраўдным «бестселерам» (будзе дапоўнена). 21.by

Статут ВКЛ 1588 года, сустрэчы з любімымі аўтарамі, “навінкі” беларускай літаратуры. Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» стала для прысутных сапраўдным «бестселерам» (будзе дапоўнена)

15.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 20 вядучых выдавецтваў Беларусі, эксклюзіўныя выданні, топавыя аўтары і новыя імёны. На адзін дзень, 15 чэрвеня, Мірскі замак ператварыўся ў кніжную сталіцу нашай краіны.

Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» адкрыла тэатралізаванае прадстаўленне, дзе спляліліся літаратурная і гістарычная тэматыка.








У прывітальнай прамове намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі падкрэсліў гістарычнае значэнне культурнай падзеі і тое, што ў такім славутым месцы Беларусі ўпершыню адбываецца маштабны кніжны фэст. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык таксама звярнуў ўвагу на шматлікіх гасцей свята, вялікую разнастайнасць прадстаўленай літаратуры і багатую праграму. А дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка як гасцінны гаспадар сардэчна прывітаў яе Вялікасць Кнігу і выказаў надзею, што фэст стане добрай традыцыяй і надалей.




Таксама галоўная сцэнічная пляцоўка стала месцам прэзентацый кніг беларускіх і расійскіх аўтараў з аўтограф-сесіямі. Вялікі інтарэс у публікі выклікалі такія выданні, як “Гісторыя Мірскага замка” Анатоля Бутэвіча, “Песняры” Уладзіслава Місевіча, “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдаліны Радзівіл” Віктара Хурсіка. Сваіх чытачоў знайшлі кнігі пра Вялікую Айчынную вайну выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя ім. П. Броўкі”, творы Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа, Валерыя Казакова, Мікалая Ефімовіча і іншых яскравых прадстаўнікоў кніжнага свету нашай краіны і блізкага замежжа.




Паралельна ў вялікай канферэнц-зале замкавага комплекса літаратары, вучоныя, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі бібліятэк разважалі ў межах круглага стала на тэму “Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве”. Кожны з выступоўцаў меў сваё кампетэнтнае меркаванне, але ўсе сышліся на думцы, што сёння вельмі важна перадаць будучым пакаленням памяць у кнігах аб мінулым. І тут галоўнае рабіць гэта з дапамогай сродкаў і мовы, зразумелых сучаснаму чалавеку. Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч запэўніў прысутных, што толькі разам, намаганнямі розных структур гістарычная кніга будзе жыць і квітнець. Супольная праца дасць магчымасць смелым ініцыятывам рэалізавацца, наладзіць стасункі з аўдыторыяй і заняць годную нішу на кніжным рынку.








Якраз “Кніжная гасцёўня”, якая размясцілася ў малой канферэнц-зале замка, і наладзіла такі прыемны і пазнавальны дыялог з чытачом. Вялікі блок занялі прэзентацыі сур’ёзных і грунтоўных прац. Музей “Замкавы комплекс “Мір” прадставіў свае навуковыя выданні з удзелам кандыдата гістарычных навук Аляксея Шаланды. Сваімі гістарычнымі і культурна-асветніцкімі “навінкамі” падзяліліся і выдавецтвы “Энцыклапедыкс”, “Беларусь”, Рамана Цымберава, “Беларуская энцыклапедыя ім. П. Броўкі”.

Безумоўна, не абыйшлася “Кніжная гасцёўня” і без дзіцячай літаратуры. Гасцей свята парадавалі яркімі фарбамі і цікавымі сюжэтамі кнігі Валерыя Гапеева, Ліны Багданавай, Ірыны Токаравай і Уладзіміра Ліпскага.




Яшчэ адзін прыемны сюрпрыз падрыхтавала Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага. Наведвальнікі з задавальненнем разглядалі незвычайную выставу самаробных кніг і лялек — герояў літаратурных твораў.



Дыяментам свята стала адкрыццё выстаўкі “Вялікае Кніжнае Люстэрка”. Прысутныя змаглі пабачыць кнігі Радзівілаўскай бібліятэкі з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я. Коласа НАН Беларусі, працы сучасных мастакоў-графікаў ў жанры экслібрыса (аўт. — кніжны знак, невялікая мастацкі выкананая налепка на ўнутраным баку вокладкі з імем ўладальніка). Вялікай каштоўнасцю свята смела можна назваць і прадстаўлены на выстаўцы Статут ВКЛ 1588 года з фондаў Музея гісторыі горада Магілёва. Дарэчы, дзейнічаць экспазіцыя будзе да 14 ліпеня ўключна.

Выдатны настрой свята падкрэслілі і выступленні творчых калектываў, цікавы аповеды мастакоў выдавецтваў пра сучасныя напрамкі ў кніжным дызайне, выступленні паэтаў, эмацыйныя размовы літаратараў і чытачоў і шэраг іншых незабыўных момантаў грандыёзнай падзеі.








А свята, дарэчы, зараз працягваецца

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 20 вядучых выдавецтваў Беларусі, эксклюзіўныя выданні, топавыя аўтары і новыя імёны. На адзін дзень, 15 чэрвеня, Мірскі замак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика