Не спазніцеся выпісаць «Кіравец»!. 21.by

Не спазніцеся выпісаць «Кіравец»!

18.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




У мінулую пятніцу ў аг.Мышкавічы ў межах падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на 2-е паўгоддзе 2019 года прайшоў Дзень падпісчыка, арганізатарамі якога выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”, участак паштовай сувязі.

Мерапрыемства адбылося ў адміністрацыйным будынку ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Іваніцкая праінфармавала прысутных аб хо­дзе падпісной кампаніі ў раёне і адзначыла, што мясцовая газета заўсёды застаецца галоўнай крыніцай даставернай, аб’ектыўнай інфармацыі для кожнага з жыхароў Кіраўшчыны.
Аб шырокім спектры перыёдыкі, магчымасцях, створаных для афармлення падпіскі на газеты, часопісы, расказала начальнік УПС Людміла Гушчына.
Пра тэмы, якія ўзнімаюцца журналістамі на старонках раённай газеты, асноўныя рубрыкі, дасягненні калектыву нагадала галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова. Яна заклікала прысутных выказваць свае меркаванні і пажаданні наконт зместу газеты, прапаноўваць новыя тэмы, карысныя і цікавыя для чытачоў.
Галоўны рэдактар прапанавала прысутным праверыць свае веды і прыняць уздел у тэматычнай віктарыне. Актыўна праявілі сябе, адказваючы на пытанні, Яўген Пішчалін, які атрымаў у якасці ўзнагароды сертыфікат на падпіску на “раёнку”, Жанна Кузубская, Алеся Шэлянгоўская, адзначаныя памятнымі падарункамі.
Самым хвалюючым момантам стаў розыгрыш падарункаў сярод тых, хто падпісаўся ў гэты дзень на газету “Кіравец”. У выніку іх атрымалі Яўген Пішчалін, Наталля Максіменка і Галіна Пісарава.
Юлія ЗАВІШАВА.
Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ў аг.Мышкавічы ў межах падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на 2-е паўгоддзе 2019 года прайшоў Дзень падпісчыка, арганізатарамі якога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика