Выездное заседание президиума Ушачского районного Совета депутатов было посвящено организации работы с пожилыми людьми. 21.by

Выездное заседание президиума Ушачского районного Совета депутатов было посвящено организации работы с пожилыми людьми

19.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло на мінулым тыдні ў Градзянцы і Вяркудах, прысвячалася арганізацыі работы з пажылымі людзьмі. У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, абраннікі раённага і базавага ўзроўняў, кіраўнікі арганізацый, на якія ўскладзены непасрэдныя абавязкі па аказанні сацыяльнай падтрымкі грамадзянам адзначанай катэгорыі.

Трымаюць марку

Першым аб’ектам наведвання стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нагадаем: сёлета ўстанова занесена не толькі на раённую, але і на рэспубліканскую Дошку гонару, а таму азнаёміцца з умовамі яе работы, аказання сацпаслуг было надзвычай цікава.

У Градзянцы размяшчаюцца тры з шасці аддзяленняў ТЦСАН – сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў. Яны прэзентавалі сваю “вотчыну”: ціфлакуток, у якім маецца не толькі спецыяльная літаратура, але і розныя карысныя прыстасаванні для людзей з дрэнным зрокам, пакой псіхалагічнай разгрузкі, прасторную актавую і спартыўную залы, дзе праходзяць мерапрыемствы для пажылых і іншых катэгорый грамадзян. Сваімі інтарэсамі і ўменнямі падзяліліся непасрэдна тыя, хто наведвае аддзяленні, – у “зоне” для пажылых кіпела работа па вырабе лялек з тканіны, шыцці (на здымку), а ўшачане з абмежаванымі магчымасцямі займаліся “мастацкай” дзейнасцю. Паслугі па пранні і прасаванні, рамонце адзення на платнай аснове аказваюць тут усім жадаючым грамадзяне з інваліднасцю.

Як дома

Члены прэзідыума наведалі яшчэ адзін аб’ект сацыяльнага  назначэння – аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, што ў Вяркудах. На сённяшні дзень тут пражывае 23 чалавекі, у тым ліку два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, для якіх створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы. Хораша і на двары: ёсць утульныя альтанкі для адпачынку, невялікі дэндрапарк – падарунак ад лясгаса. Больш здаровыя і актыўныя пастаяльцы па ўласным жаданні могуць папрацаваць у цяпліцы ці на градках. Дарэчы, вырашчаны ўраджай выкарыстоўваецца на патрэбы ўстановы і значна патанняе кошт харчавання.
Карацей кажучы, усё тут як дома – цёпла і ўтульна. Уражанне ж ад візіту ў аддзяленне дапоўніла выступленне вакальнага калектыву “Веркужаначка” Вяркудскага СДК і пастаяльца сацыяльнай установы Леаніда Сяргеевіча Федарэнкі – на “канцэрт” сяброў у адзначаны дзень сабраліся многія пажылыя грамадзяне.

Вынік сістэмнай работы
Працягнулася пасяджэнне ў зале Дома культуры. Старшыня Вяркудскага сельскага Савета дэпутатаў Вера Міхайлаўна Маслак пазнаёміла прысутных з сумеснай работай службаў і арганізацый па сацыяльнай падтрымцы пажылых людзей і інвалідаў – на сённяшні дзень з 840 жыхароў сельсавета 361 з’яўляецца пенсіянерам, 35 з іх – адзінокія, 208 – адзінокапражываючыя, 42 – інваліды І і ІІ груп. Таксама кіраўнік мясцовай улады расказала аб 10 сацыяльных работніках, якія абслугоўваюць 60 непрацаздольных грамадзян з 25 населеных пунктаў, аб абследаванні матэрыяльна-бытавога становішча адзначанай катэгорыі, спынілася на пытаннях пажарнай бяспекі, размяшчэння пажылых людзей у бальніцы сястрынскага догляду, аказанні ім шэфскай дапамогі, правядзенні мерапрыемстваў культработнікамі.
Дапоўніла “інфармацыйную” частку пасяджэння начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Пятроўна Васілеўская. Зараз на Ушаччыне пражывае 263 адзінокіх грамадзяніна ва ўзросце, 2426 адзінокапражываючых, 14 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 24 вязні, 510 інвалідаў І і ІІ груп. Большасці з іх аддзяленне сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН на бязвыплатнай і платнай асновах аказвае пэўныя паслугі. У тым ліку разавыя – найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца ўборка дома, мыццё адзення, апрацоўка прысядзібнага ўчастка, складзіраванне дроў.

***
Уражанні ў членаў прэзідыума ад праводзімай работы з пажылымі людзьмі у нашым раёне, у цэлым, і Вяркудскім сельсавеце, у прыватнасці, засталіся станоўчыя. І гэта пры тым, што за абмежаваны час ахапіць абсалютна ўсё было немагчыма. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч падзякавала прадстаўнікам усіх службаў, якія дапамагалі вывучыць вопыт у арганізацыі адпаведных пытанняў, вызначыць праблемныя моманты абслугоўвання насельніцтва на розных узроўнях.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло на мінулым тыдні ў Градзянцы і Вяркудах, прысвячалася арганізацыі работы з пажылымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика