Перамога. Незалежнасць. Памяць. 21.by

Перамога. Незалежнасць. Памяць

20.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перамога. Незалежнасць. Памяць
20 чэрвеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання, у ходзе якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведалі працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Асноўнай тэмай дня інфармавання стала тэма, вынесеная ў загаловак.


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка 2019 года ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу асабліва адзначыў: “Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне для нас непарушная і святая. Да, наша гісторыя пачалася больш за тысячу гадоў таму, але яна магла скончыцца ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа”. Беларускі лідар адзначыў, што ў дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі. Ён падкрэсліў, што “галоўныя прыярытэты – дабрабыт народа, мірная знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Гэта – тры слупы ўпэўненага курса нашай краіны”.
Група, кіраўніком якой з’яўляецца старшыня райвыканкама, наведала вытворчы цэх Шуміліна ААТ “Малако”. Намеснік кіраўніка групы, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва паведаміла пра асноўную тэму выступлення. Запрасіла ўсіх на святкаванне 75-годдзя вызвалення раёна, якое адзначаецца ў нядзелю 23 чэрвеня.
Работнікі цэха мелі магчымасць задаць пытанні, у тым ліку і па жыццёвых праблемах. Звароты тычыліся зносу аварыйных дрэў на тэрыторыі былога камбіната кааператыўнай прамысловасці, якія пагражаюць навакольным дамам і электралініям у завулку Новы. Два звароты адносіліся да работы “Полацкводаканала”. Жыхарка райцэнтра паскардзілася на валакіту з боку гэтага прадпрыемства, у якое яна звярнулася для падключэння жылога дома да водаправода. З лютага 2019 года яе “кормяць заўтракамі”, спасылаючыся на розныя прычыны. “Трэба падключаць кацёл, наладжваць ацяпленне, а без вады гэта немагчыма. Дапамажыце”, – папрасіла яна. Яшчэ адну заяўніцу хвалявалі чуткі пра адключэнне вулічных калонак: “Ці праўда гэта? І што рабіць? Ніхто нічога не тлумачыць”. Пытанні ўзяты на кантроль кіраўніка раёна і будуць накіраваныя ў адпаведныя арганізацыі для рашэння.
*     *     *
На сустрэчу з калектывам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адправілася інфармацыйна-прапагандысцкая група №2, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
З асноўным дакладам па азначанай тэме выступіла Ларыса Маладзечкіна, дырэктар раённай гімназіі. З планам спартыўных мерапрыемстваў на бліжэйшы час прысутных азнаёміў галоўны спецыяліст райвыканкама Андрэй Мазанкоў. Акцэнт на асабістай бяспецы зрабіў Іван Маскалькоў, намеснік начальніка РАНС, які паўтарыў правілы паводзін на вадзе і карыстання маламернымі суднамі, узгадаў пра забарону наведвання лясоў, расказаў, як змагацца з шэршнямі, пазнаёміў з аператыўнай інфармацыяй па пажарах у раёне.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя задалі асабістыя пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №48 ад 21. 06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамога. Незалежнасць. Памяць 20 чэрвеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання, у ходзе якога інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика