На Мядзельшчыне адбыўся рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”. 21.by

На Мядзельшчыне адбыўся рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”

24.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


КОНКУРСНАЯ праграма вакальна-харавых калектываў з народнай манерай выканання праходзіла ў санаторыі “Прыазёрны”, з акадэмічнай — у мядзельскім касцёле Маці Божай Шкаплернай.

Вечарам у амфітэатры, што на ўзбярэжжы возера Мястра ў Мядзеле, адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Цудоўным падарункам гасцям і ўдзельнікам музычнага свята стала канцэртная праграма “Беларусь помнит” заслужанага калектыву Беларусі — Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (галоўны дырыжор — заслужаны артыст Беларусі Віктар Бабарыкін).

Другі дзень фестывалю пачаўся канцэртам нацыянальнага акадэмічнага хору імя Г. І. Цітовіча (мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі). Потым адбылося ўзнагароджанне пераможцаў (Гран-пры фестывалю атрымаў заслужаны аматарскі калектыў Беларусі, народны ансамбль песні і танца “Спадчына” імя Іосіфа Сушко Палаца культуры горада Маладзечна). А завяршылі праграму фестывалю гала-канцэрт лаўрэатаў конкурсу і выступленне зводнага хору.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КОНКУРСНАЯ праграма вакальна-харавых калектываў з народнай манерай выканання праходзіла ў санаторыі “Прыазёрны”, з акадэмічнай — у мядзельскім касцёле Маці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика