У саўгасе “Вялікае Мажэйкава” прайшлі раённыя “Зажынкі”, якія далі старт уборачнай кампаніі. 21.by

У саўгасе “Вялікае Мажэйкава” прайшлі раённыя “Зажынкі”, якія далі старт уборачнай кампаніі

26.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўскрайку ячменнага поля ля вёскі Зенеўцы выстраіліся зернеўборачныя камбайны, грузавыя аўтамабілі і іншая тэхніка, якая будзе задзейнічана на жніве. Камбайнеры з нецярпеннем чакалі старту ўборачнай кампаніі, каб “акунуцца” ў залатое мора спелых каласоў. Сюды ж прыехалі прадстаўнікі раённай улады, а таксама кіраўнікі ўсіх гаспадарак Шчучыншчыны, галоўныя аграномы і эканамісты.

Хлебаробаў вітаў старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік:

-- Бягучы год выдаўся няпростым, але дзякуючы агульным намаганням і строгаму выкананню ўсіх тэхналогій, мы вырасцілі дастойны ўраджай. Цяпер галоўнае своечасова і без страт ўбраць хлеб. Сёлета ў раёне плануем атрымаць каля 132 тысяч тон збожжа. 





Да слоў Сяргея Васільевіча далучыўся першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Васілій Вацлававіч Ашурок і падкрэсліў, што якасна ўбраць хлеб можна толькі пры адпаведнай падрыхтоўцы і правільнай настройцы зернеўборачных камбайнаў. Таксама засяродзіў увагу на неабходнасці ўборкі саломы ў трохдзённы тэрмін.





Урачыстасць свята “Зажынкі” адчувалася ва ўсім. Пад жніўныя песні жанчыны ў беларускіх строях зжалі спелыя каласы і ўручылі першыя снапы новага ўраджаю старшыні райвыканкама Сяргею Васільевічу Ложэчніку, кіраўніку райсельгасхарчу Анатолію Іванавічу Тодрыку і дырэктару саўгаса “Вялікае Мажэйкава” Дзмітрыю Васільевічу Кахаўцу. Апошняму, да ўсяго, па даўняй беларускай традыцыі павязалі “пояс” з каласоў, як гаспадару зямлі, на якой ладзілася мерапрыемства.






Каталіцкі і праваслаўны святары, якія таксама прысутнічалі на “Зажынках” памаліліся за будучы ўраджай і благаславілі камбайнераў, а пасля асвяцілі тэхніку. У вось магутныя машыны нібы ледаколы “ўрэзаліся” ў залатое мора спелых каласоў, пакідаючы пасля сябе свежаабмалочаныя палоскі зямлі. Жніво пачалося!

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.
















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўскрайку ячменнага поля ля вёскі Зенеўцы выстраіліся зернеўборачныя камбайны, грузавыя аўтамабілі і іншая тэхніка, якая будзе задзейнічана на жніве....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика