Серебро, что дороже золота. Уроженка Ушаччины Анастасия Архипова завоевала медаль на Евроиграх. 21.by

Серебро, что дороже золота. Уроженка Ушаччины Анастасия Архипова завоевала медаль на Евроиграх

27.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы дзень праграмы спаборніцтваў стаў для ўшачан асабліва адметным: наша зямлячка самбістка Анастасія Архіпава заваявала срэбраны медаль у катэгорыі да 56 кілаграмаў!
Насця пяць разоў узнімалася на вышэйшую прыступку п’едэстала чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таму, канечне, ставіла перад сабой на Еўрагульнях толькі “залатую” мэту. Аднак лёс аказаўся нялітасцівы: на нядаўнім еўрапейскім першынстве яна атрымала цяжкую траўму, і да апошняга было невядома, ці зможа прыняць удзел у спаборніцтвах. Аднак трэба ведаць характар нашай Насці: у суботу яна выйшла на барцоўскі дыван Палаца спорту, каб аддаць усе сілы і парадаваць беларускіх балельшчыкаў. Анастасія без праблем перамагла прадстаўніцу Румыніі, а вось у паўфінальнай схватцы яе чакала грозная саперніца Лаўра Фурнье з Францыі, якой наша зямлячка саступіла ў фінале апошняга сусветнага першынства.

Іх паядынак на Еўрагульнях таксама быў вельмі ўпартым – думаецца, многія нашы чытачы бачылі яго тэлетрансляцыю. А былы трэнер Насці Вера Кіліна і яе калегі з Ушацкай ДЮСШ сачылі за схваткай з трыбун. “Эмоцыі цяжка апісаць! Ледзь не сарвала голас, калі ўсім залам скандзіравалі “Беларусь!” Насця вяла з мінімальнай перавагай, і лёс схваткі вырашаўся на апошніх секундах – як жа доўга яны цягнуліся!.. Калі ж суддзя ўзняў у гару яе руку, не ўтрымалася ад слёз, і рада, што змагла абняць яе, павіншаваць адной з першых!”, – расказвае Вера Васільеўна.
А вось пасля фінальнага паядынку слёзы блішчэлі на вачах самой Анастасіі: траўма не дазволіла рэалізаваць сябе ў поўнай меры і перамагчы расіянку Таццяну Казянюк, якую, прынамсі, прайшла ў паўфінале прыгаданага сусветнага першынства. “Вельмі крыўдна, бо ўсё было па сілах… Тым больш дома, пры такой падтрымцы публікі. Сын быў на трыбунах, хварэў за маму, а мама не змагла…”, – крытычна ацаніла сваё выступленне сама спартсменка.

Такая вось наша Насця максімалістка. Але ж землякі і ўсе беларусы шчыра ўдзячныя ёй за срэбра, якое ў гэтых абставінах не менш каштоўнае за золата. Яе ўзнагарода папоўніла багатую скарбонку трафеяў беларускіх самбістаў – барцы гэтага стылю заваявалі на Еўрагульнях 3 золота, 4 срэбра і 8 бронзавых медалёў. Мы ж будзем спадзявацца, што залатыя вяршыні ў нашай зямлячкі яшчэ наперадзе. Тым больш што ў адным з інтэрв’ю пасля спаборніцтваў на пытанне, ці не збіраецца мама двух дзетак скончыць кар’еру, Насця жартаўліва адказала: “Схаджу за трэцім і вярнуся!”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы дзень праграмы спаборніцтваў стаў для ўшачан асабліва адметным: наша зямлячка самбістка Анастасія Архіпава заваявала срэбраны медаль у катэгорыі да 56...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика