Дажджлівае надвор’е затрымаецца. 21.by

Дажджлівае надвор’е затрымаецца

11.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшы час характар надвор’я на тэрыторыі раёна не зменіцца, метэаролагі перадаюць такое ж дажджлівае і воблачнае надвор’е, тэмпература паветра будзе не вельмі высокая.

Сёння, 11 ліпеня, на працягу дня чакаюцца кароткачасовыя ападкі, будзе хмарна, без праясненняў, ёсць верагоднасць навальніцы.  Вецер — паўночна-заходні — 3 — 6 м/с. Удзень — +17…+18 °С, ноччу — +11…+13 °С.

У пятніцу, 12 ліпеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е і без ападкаў. Вецер — пераменных напрамкаў, да 6 м/с. Удзень слупок тэрмометра пакажа 17…19 градусаў са знакам “+”, уначы — 10… 12 з плюсам.


У суботу — таксама воблачна, з праясненнямі, але не абыдзецца без дажджу. Удзень тыя ж +17…+19 °С, ноччу — да 13 градусаў выйшэй за нуль. Паўночна-ўсходні вецер складзе каля 3 — 4 м/с.

У нядзелю, 14 ліпеня, чакаюцца ападкі. Дзённая тэмпература — 17…19 градусаў са знакам “+”, ноччу — +12…+14 °С. Вецер — неістотны.

На панядзелак сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць і дажджы на працягу дня. Удзень — +18…+20 °С, уначы — +14…+16 °С. Вецер — усходні — да 3 м/с.

Захаваецца дажджлівае надвор’е з воблачнасцю і ў аўторак. Вецер — паўднёва-ўсходні — 4 — 6 м/с. Удзень — +19…+21 °С,  ноччу — 15…16 градусаў цяпла.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшы час характар надвор’я на тэрыторыі раёна не зменіцца, метэаролагі перадаюць такое ж дажджлівае і воблачнае надвор’е, тэмпература паветра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика